(no subject)

Jul 11, 2008 22:19


Сёньня ранкам вярнуўся ў Докшыцы з рэкалекцый, што праходзілі ў Пінскай міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі. ( http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=5015&Itemid=9&rrr) Рэкалекцыі былі праведзены на надта вялікім узроўні. Асабіста я магу сказаць, што вельмі шмат узяў з гэтых рэкалекцыяў для ўласнага духоўнага развіцьця. Якраз пытаньні пакліканьня, даверу да Бога, веры ў Бога, адказы на якія мне былі патрэбныя, там і знайшліся. Бо за мітусьнёй жыцьця, шчыра кажучы, крыху і забыўся пра Бога, але ж ня маю права забывацца на Яго, бо Ён столькі мне даў...

Адчуваю, што да сьвятарства Бог мяне ня кліча. Так што буду працягваць навучаньне на гісторыка і грамадзкую дзейнасьць...
Previous post Next post
Up