Хто стане наступнай ахвярай?

Jun 24, 2008 17:03

За паўгады з універсітэтаў выкінулі за палітычную дзейнасць траіх маіх знаёмых...

Узімку літаральна на маіх вачох адбываліся справы з "крыміналкай" і адлічэньнем з універсітэту маладафронтаўкі Касі Салаўёвай. Незадоўга да гэтага як толькі мог, стараўся адгаварыць яе ад яе гучных акцыяў у Полацку. Пасьля зьбіраў подпісы пад зваротам да рэктара  з пратэстам супраць палітычна матываванага адлічэньня...

Нядаўна адлічылі з гістфаку БДУ майго сябра Алеся Круткіна, маладафронтаўца. Зараз ён рызыкуе паўтарыць лёс Зьмітра Жалезьнічэнкі - студэнта-выдатніка, які зараз служыць у войску...

Сёньня вось у Інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра  адлічэньне студэнткі БДПУ імя М. Танка Ганны Антонавай... Адлічылі за тое, што падала заяўку на пікет у падтрымку палітзьняволенага Аляксандра Казуліна...

Вось так рэжым ламае лёсы маладых юнакоў і дзяўчатаў, якія любяць сваю краіну...

Хто стане наступнай ахвярай рэжыму?

Моладзь, Дзейнасьць

Previous post Next post
Up