медыцына

Sep 04, 2014 02:57

Оригинал взят у vitanne в медыцына
Мая рэпліка сённяшняй ночы -- пра медыцыну. Хайдэгер піша пра “навуковую дэградацы”, калі ў пэўны час адбылася падмена паняткаў - аб’ект, які першасна мяркаваўся, меў значэнне ўяўнага канструкта, быў прыняты за нешта існае-само-па-сабе. Гэта перавярнула навуковы свет дагары нагамі, стварыла “аб’ектыўную” рэчаіснасць у тым сэнсе слова, які мы маем у сучаснасці. Адначасова спасціжэнне свету, да якога закліканая была навука, усё болей пачала падмяняцца тэхналогіяй (gestell), росквіт якой, наўзамен навуцы, мы зараз і назіраем. Думаю, прыкладна такі ж падмен паняткаў адбыўся і ў сферы “здароўя”. Лад жыцця, тэрапія як клопат, былі замененыя медыцынай. Узгадваецца несмяротны “Дэкамерон” з пацешным Каландрына, які прадаваў какашкі ў ролі аптэкара. А таксама ўласна стратэгія клопату, якой узброіліся галоўныя героі - падобна жыхарам антычнасці, галоўным чыннікам здароўя сталіся добры настрой (які паддтрымліваўся свядома, у тым ліку і аповедамі), абмежаванне кантактаў з хворымі, харчаванне, жыццё на прыродзе ды пэўныя фізічныя высілкі. Дарэчы, медыкі, паводле маіх назіранняў, не вельмі цікавяцца гісторыяй медыцыны - ім сумна. Нават калі лічаць, што гісторыя роднага краю, напрыклад, дае цікавыя ўрокі. Інакш зразумелі б абсурднасць сваіх прэтэнзій на ролю Усемагутнага хаця б праз хуткаплыннасць “ісціны” ды “метадаў”, што б спрыяла разумнай сціпласці. Я лічу, што праз зусім невялікі час утыканне іголак у цела чалавека і накачванне яго пастароннімі вадкасцямі ды рэчывамі (аналізы, уколы, капельніцы, узгаданыя пігулкі), будзе ўспрымацца такім жа ш цемрашальствам, як у сучаснасці кравапусканне ды піяўкі. Медыцына тэхналагічна падыходзіць да здароўя чалавека. Напрыклад, савецкая вызначала здароўе паводле дзейнасці. Гэта як быццам бы чалавек - машына, альбо трактар. І як машына мае абмежаваную функцыю - вазіць, трактар - пахаць, то чалавек, адпаведна - дзейнічаць. І, як зламаны трактар ці машыну, чалавек “хворы”, то яго можна “пачыніць”. Замяніць дэталі. Але ж чалавек больш складаны. Узгадваюцца смаркатыя медыкі на прыёме, якія хварэюць не горай за звычайных зямных жыхароў.

мамское, здоровье

Previous post Next post
Up