1 мая. Серада. Вялікодныя пісанкі. Майстар клас.

Apr 29, 2013 18:40



Дзяўчаты, Вялікдзень ужо зусім блізка. Засталася апошняя магчымасць у гэтым годзе навучыцца пісаць Вялікодныя Пісанкі.
1 траўня, у сераду, жаночы дзень, у 12.00 сустракаемся на офісе СЭТ (К.Лібкнехта, 112).
Навучымся пісаць беларускія (двухкаляровыя) і ўкранскія (рознакаляровыя) пісанкі. Рабіць пісачок.
Праводзіць майстар-клас Аксана Акуневіч. Для запісу тэлефануйце +375 29 702 69 19.
З сабой трэба:
1. Яйкі сырыя (хатнія ці С-2 ці Д-2).
2. пісачок (калі яго няма, можна ўзяць з сабой кавалачак дроту, бляшаную крышку (як для закатак), нажніцы, якія б рэзалі бляшанку і аловак ці палачкі для кітайскай ежы, каб усё гэта да яго прыматаць дротам) ці набыць на МК за 40тбр.
3. Маленькія цвічкі, самыя маленькія, якія знойдзеце.
4. Палачкі для кітайскай ежы.
5. Свечкі, каб тапіць воск.
6. Воцат.
7. Папяровыя рушнікі.
8. Ватныя дыскі.
9. фарбы для тканіны (прадаюцца ў гаспадарчых крамах, каштуюць каля 5 тысяч): чорную, чырвоную, жоўтую, сінюю, зялёную
10. . Калі сустрэнеце жоўтую, бярыце толькі яе - гэта дэфіцыт.
11. Слоікі 0,5л.
12. Анучку.
13. Газеты старыя.
14. Спадніца, пажадана доўгая.
15. Хустка на галаву.
Дабрачынны ўнёсак 50тбр. Сябрам СЭТ зніжка 10%.
Калі вы чагосьці не знойдзеце ці забудзецеся, усё роўна прыходзьце. Будзе цікава.

пиар, писанки, мое

Previous post Next post
Up