В то время, когда наши корабли бороздят просторы Вселенной…

Jan 28, 2010 07:41

...чалавек 65 журналістаў і грамадскіх дзеячаў амаль гадзіну супольна назіралі зорнае неба ды слухалі лекцыю пра далёкія сузор'і. Для гарадскіх жыхароў, занураных у свае будзённыя справы, гэта было сапраўды натхняльна. Можна было падумаць, што гэта рэклямны крок менскага планетарыя. Але пасьля планетарыя удзельнікі зрабілі невялічкі марш-кідок да бліжэйшай кавярні, дзе і адбыўся касьмічны старт маладога ды перспектыўнага Кандыдата на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Мне асабіста прэзентацыя спадабалася, бо панылыя тусьнякі на Управе раздражняюць. Для Алеся праводзіць прэзентацыю не на Управе, відаць, было прынцыповым. Залішні патас тут таксама быў бы не у тэму. Таму прэзентацыя ў такім фармаце - слушны крок кандыдата у кандыдаты. Мяркую, журналістам Алесь ужо палюбіўся, а да народа мэсэдж яны данясуць :)

І я там быў, віно ды крамбамбулю піў (ну, саусэм чуць-чуць! сымболічненько...). Пасьля невялічкай прабежцы па марозе адаграваўся ў Ў. У кампаніі дызайнера ды музыкі папіў піўка, пагартаў часопісы, ды ...папрацаваў. Бо мы амаль распрацавалі адзін цікавы праекцік. Атрымаў дзьве прапановы працаўладкаваньня. Харошы быў дзень... Трэба паўтарыць!

Михалевич, Алексей Михалевич, Алесь Міхалевіч, Міхалевіч

Previous post Next post
Up