Людзі, я тармажу крыху апошнім часам, але лепей позна...
Мне тут вецер на вушка распавёў, што 3-га ў нас быў новы год па ўсходнім календары!!! Таму са святам вас!!!
І няхай Туцзы (трус) будзе самым-самым.... ну самым! Ніколі не губляйце тое, што любіце ў сабе, ніколі не набывайце тое, што раздражняе ў іншых, і заўжды трымайце свае далоні побач з тымі, хто вам насамрэч дораг!
Упэўненасці ў працэсе выбару і прыняцці рашэнняў! Ну і цікавых шляхоў іх рэалізацыі!
Сёння свой выбар я спыніла на гэтых фотках))))
А спаліць паперку з жаданнем і выпіць попел разам з бакалам шампанскага я так і не паспела... Буду спадзявацца на наш новы год!)