Jun 22, 2011 14:07
Я вам дзіка ўдзячная за тое, колькі ўсяго чэрпала з вашых ЖЧ. Радавалася новым адкрыццям, новым эмоцыям. Некаторыя пасты нават да зусім невіртуальных слёз даводзілі. З-за сваёй блізкасці, зразумеласці, цеплыні і любові...
І ўсё гэта яшчэ будзе. Але так склалася(бррр, не прымаю гэтую фразу;)), што больш свой дзённік весці не хачу. Калі раптам, праз нейкі час, вырашу стварыць новы - абавязкова знайду тыя ЖЧ, якія для мяне сталі ўжо амаль віртуальна роднымі. У прафайле пакідаю кантактную інфу, на выпадак - калі каму спатрэблюся.)