May 26, 2011 12:39
Учора была Тэлепартацыя.
Прыйшлі мы гадзін у 8 і патрапілі на рыцарскую сходку) рыцары, дамы, вядзьмаркі і радасныя дзеці, якія раптам пачалі выконваць ролю світы))) а потым пабеглі ў чаргу, каб пастраляць з луку. Ды, шчыра кажучы, мы і самі былі не супраць, калі б не такая вялізная колькасць жадаючых дзяцей. Не замінаць жа ім) Ірландскія, ну можа не зусім, але танцы. Карагоды. Сярэдневечнае здабыванне полымя. А пасля з'явіліся размаляваныя зомбі-людзі і ажыццявілі нашу тэлепартацыю ў кантэкст сучаснага мастацтва.
Тэатры танцаў "Каракулі" і "Магія", брэйкданс. Каракулі, хоць і не асноўны састаў, але пазнаюцца адразу. Іх можна нават без аб'явы выпускаць. Малады чалавек на хадулях прымусіў парадкам панервавацца і паздзіўляцца. На высачэзных хадулях раскачваў за рукі дзяцей вышэй за сваю галаву. Зноў, як і на ноч музеяў, паглядзела фаер-шоў "Элементаля". Толькі ў гэты раз пляцоўка была маштабней і асфальтавай, так што і розных элементаў суадносна было паболей. Але, безумоўна, шаманская тэма бліжэй мне, чым учорашняя касмічная. А самым класным было першы раз убачаная жыўцом архітэктурная відэа-інсталяцыя. Мне сам будынак падабаецца, а вечарам яго ператварылі амаль у дыхаючую істоту.)))