У людзей дзень перамогі, пачатак чэпміянату і фінал еўрабачання, а ў нас традыцыйны байдарачны заплыў. На гэты раз, у сувязі з вялікай колькасцю навічкоў, мы плылі з Усы да Мікалаеўшчыны.Планавалася, што да Новага Свержаня, але пра гэта далей.
Яшчэ да адплыцця падзеі развіваліся бурна і непрадказальна.
У нас увесь час адбываліся нейкія змены ў складзе групы, не было каму падпісваць маршрутную карту, пасля дзеці ўдзельнікаў захварэлі на ахват, але збіраліся пплыць. З-за гэтага двум хлапцам давялося рабіць прышчэпкі, бо ахватам яны ў дзяцінстве не хварэлі.
Але першая раніца пахода пачалася рамантычна.
Традыцыйныя фоткі адплыцця
Вось тут пачынаецца Нёман
Праз паўгадзіны мы прыпыніліся, каб наведаць сядзібу Наркевічаў-Ёдкаў.
Уяздная брама.
Вежа
Руіны сядзібы.
Домік на беразе
Але пасля пачаліся прыгоды. Адна з байдарак атрымала пашкоджанні і затанула. Байдарку і рэчы дасталі са дна, мы па берагу прыбеглі з рэмкамплектам, пры гэтым два разы паспеўшы па калена праваліцца ў балота.
Шыем парэз даўжынёй у 50 - 70 см.
Пасля было прынята рашэнне, што частка плыве да месца начлега з усімі рэчамі і ставіць лагер. Двое застаюцца вартаваць байдаркі тых, хто займаецца рамонтам і праз гадзіну яны выяджаюць. А двое хлапцоў чакаюць дзьве з паловай гадзіны, покуль прыклеіцца латка і ўначы прыпплываюць да нас. Ускладнялася ўсе тым, што ў пацярпелых садзілася батарэйка ў тэлефоне,таму яны яго выключылі. І мы да дванццаці ночы, калі яны з'явіліся з-за паварота, не ведалі нічога пра іх лёс. У такія моманты ты разумееш, як мала трэба да шчасця.
Другі дзень пачынаўся цудоўным надвор'ем і добрым настроем.
Праз гадзіну пачаў спраўджвацца прагноз надвор'я і зарадзіў дождж.
І вось тут пачалося такое! Нас залівала без перапынку. Дзеці енчылі. Я сядзела проста ў лужыне, як і усе, мокрая наскрозь. Давялося прыпыняцца проста пад мастом ля Мікалаеўшчыны, каб прынамсі пераапрануцца ў сухое. Дзеці змерзлі да такой ступені, што мы не маглі іх дастаць з байдарак. Я сама стаяла на беразе і дрыжэла так, што не магла нават кроку ступіць.
Вось наш цыганскі табар на прывале.
На сцяне былі традыцыйныя надпісы. Але нашыя дашкольнікі, голыя і загорнутыя ў спальнікі, вырашылі паппрактыкавацца ў чытанні. давялося патлумачыць, што чытаць гэтыя надпісы не варта і словы там непрыстойныя.
Пасля галасавання было прынята рашэнне здымацца з маршрута.