(no subject)

Jul 09, 2013 01:11

Ехалі праз Будапешт, вечарэла. І я раптам выразна зразумела, што хацела бы жыць у Будапешце. Бо люблю тлумныя вялікія гарады дзе ёсць спускі, працяглыя ўзбярэжныя і трамваі, якімі можна доўга ехаць прытуліўшыся да  вакна. Я хацела бы жыць у адным з тых кутніх дамоў, што стаіць на скрыжаванні трох дарог. Я бы сядзела ўвечары на падваконні і глядзела на начны горад, агні машын і слухала гукі гораду, трэлі трамваяў, гудзенне машын. І хадзіла бы на вакзал сустракаць доўгачаканых сяброў. І спяшалася бы рана на працу, калі горад яшчэ спіць, ціхі і нязвыклы, калі ў закутках прытаілася начная прахалода ў перамешку з абрыўкамі сноў.
Над Балатонам уначы была навальніца, там недзе наперадзе, маланкі рэзалі неба.
А на сёння галоўныя звесткі ў тым, што Івона наступіла на марскога вожыка. Нягледзячы на адмысловы абутак, давялося даставаць з нагі чатыры іголкі.

Жыццё, Дарогі

Previous post Next post
Up