Feb 15, 2013 23:18
Дзівосна, якая у мамы бывае інтуіцыя. Я ўжо дарослая 32-х гадовая дзяўчынка, але мая мама заўжды ведае, калі я збіраюся зрабіць каласальную шкоду, альбо адбываецца нешта важнае.
Калі я была ў тым самым ўзросце "teen" мне ніколі і нічога не забаранялі. Толькі адзін раз катэгарычна забаранілі ісці ў тэатр. Я тысячы разоў да гэтага і пасля была ў тэатры адна, і з кампаніяй. Але толькі не ў той раз.
І нават зараз, калі толкі я пускаю слабінку і планую зрабіць тое, што абяцала. але трошкі пазней, калі пап'ю гарбаты, пагляджу фільм. Як толькі гэта акрэсленым рашэннем узнікае ў маёй галаве... Адразу раздаецца званок тэлефона ў торбачцы. І не трэба быць прадказальнікам, каб сказаць дакладна, што гэта мама.
-- Доча, ты пра мяне не забылася?
І вось сёння я панесла дакуманты ў аддзел кадраў. Мама нічога не ведала. Яна нават не ведала пра мой намер вось канкрэтна ў гэтым месяцы шукаць працу.Я вырашыла, што скажу ёй пасля. За гэты час мама патэлефанавала мне 7 разоў. І, не дазваніўшысь, напісала: "Што ў цябе адбываецца?"
жыццё,
сям'я,
маё