Jul 09, 2012 23:49
Я бачыла -- гэта ты прынёс дождж. Ты ляцеў на шырокіх шэрых крылах, цягнучы за сабой тугую, ракочучую хмару. І я выйшла табе насустрач ў лёгкай спадніцы пад белым парасонам. Спатканне парадку і хаоса. Мы прыдумалі нагоду, каб сустрэцца.
"Ён прыйшоў," -- выбівалі абцасы па прыступках. "Чакае!" -- ляпнула расчыненае вакно...
Але за дзвярыма было толькі пустое сіняе неба.
проста так