Jun 27, 2012 10:39
Ізноў з маім кіндлам нейкія траблы. Учора ўвесь вечар вакол яго былі танцы з бубнамі. Ён не захацеў зараджацца ад разеткі. На спробу падлучыць яго да майго кампутара ён гарэзліва казаў: "Фі, ваш USB-порт мне не падыходзіць!" Пагадзіўся сілкавацца толькі ад кампутара мужа. Пры гэтым я падскоквала кожныя 15 хвілін і торгала мышку, бо калі экран пераходзіў у спячы рэжым, кіндл жаласліва стагнаў і як малое, "пляваўся кашай".