Dec 01, 2011 21:37
Бягу ад сумных думак, ад шэрага бясснежнага горада. Пяку штолены.
Пяку ўжо пятую гадзіну. Цяжка ўздыхае пліта, шабуршыць пергаментная папера, пахне булкамі. Цягнецца, пераліваецца размова.
Мы з Алінкай ад шыраты душэўнай пячэм у прамысловых масштабах. Цеста замешваем тазамі. У расход пайшлі 3 рулоны пергаментнай паперы і два -- фальгі. (Ліна, уяўляеш, давялося вось проста зараз бегчы ў краму).
А ўся таямніца ў тым, што ляжаць ім ажно да Новага году, калі яны, я спадзяюся, будуць з'едзены хмельной кампаніяй пад патрэскванне паленнеў у печы і шыпенне самавара.
А як разгарнеш і пакаштуеш, то адразу здзейсняцца ўсе мары і жаданні. Ну, можа і не ўсе, але некаторыя.
для душы,
сябры,
жыццё,
любоў,
сям'я