(no subject)

Nov 12, 2011 21:26

Занатую, каб не забылася.
Івося стала вельмі смешнай. Кожны дзень радуе нас сваімі разважаннямі. Стыль і словы аўтара захоўваюцца.

-- Мам, я разумею, што ваш з татам абавязак -- працаваць, Агацін -- хадзіць у школу, і вядома, я ЎСВЕДАМЛЯЮ, што мой абавязак, наведваць дзіцячы садок.

-- Тата, адкуль узяўся чалавек?
-- Адкуль ты ўзялася?
-- Не, адкуль з'явіліся ўсе-усе людзі?

Юрка разам з Івона завозілі Агату на гурток. Паўтарылі некалькі разоў, каб не бегла праз дарогу. Усе адно перабегла.Івона паглядзела на гэта ў вакно і кажа:
-- Вось і мама ёй штодня кажа-кажа, а яна такі неслух.

-- Тата, а давай я з табой у садок хадзіць буду.
-- Дык калі я буду з табой у садку, то хто пойдзе на працу?
-- А якая ў цябе праца?
--Ну, з людзьмі сустракацца, праводзіць перамовы, дакуманты пісаць...
-- І на кампутары працаваць?
-- Ну, і на кампутары.
-- Ой, то гэта лёгка. Я і сама змагу.
-- І з людзьмі сустракацца?
-- Ну, з людзьмі сустракацца мы будзем разам. То дамовіліся? Ты са мной будзеш хадзіць у садок, а я з табой на працу.

Івоніны казкі, Дзеці, Івона

Previous post Next post
Up