Са знойнага, сонечнага, летняга Крыма мы прыехалі проста ў восень. З высокім сінім небам, халоднымі раніцамі і ап'яняючым пахам палага лісцця. І каб ухапіць, дажыць, асэнсаваць -- некалькі фотаздымкаў летніх дзяцей. Гэта замучаная пад'емам на Чуфут -Каде Восень. Дарэчы, цяжка ёй было толькі там. На Мангуп-Кале падымацца разы ў 2.5 больш, а яна была як агурочак.
Нечаканая сустрэча.
А гэта мы яшчэ да Крыма на Абстэрна ездзілі.
Усе, з летам развіталася. Буду насалоджвацца восенню.