Jun 18, 2011 21:24
Двое маіх дзяцей самай распаўсюджанай пароды "шкоды звычайныя" ўзялі магнітную прышчэпку для фіранак, якая дапамагае без ўсялякік стужак ствараць і падтрымліваць прыгожую драпіроўку, выкалупалі адзін з магніцікаў, перавярнулі і прыклеілі на месца клеем "Мамент". Цяпер мая выкшталцоная прышчэпка не злучаецца.
А ўчора, з нагоды маёй адсутнасці дома, шкоды ўзнялі бунт. Яны байкатавалі ўсялякія спробы таты іх накарміць і ўкласці спаць. Прыбіраць цацкі пагадзіліся толькі пасля абяцання прымяніць да бунтаўшчыкоў фізічнае насілле. І калі я зайшла ў кватэру, то ўбачыла вывешаны папяровы бел-чырвона-белы сцяг і транспарант з надпісам:"Паважайце жаданні дзяцей"
Вось варта толькі адвярнуцца...
проста так,
сьмешна