Oct 08, 2010 01:02
Стаім пад скульптурай на плошчы Коласа. Івона з недаверам гледзячы на дзядзьку са зброяй: "Мам, а гэта ён не ў мяне стрэліць збіраецца?"
Працуе над словамі "майстэрня" і "адрамантаваць": " А мае чаравікі стаялі ў вітальні. Тут выпаўз павук і пракусіў ў іх дзюрку. Давялося ісці ў майсэрню, каб дзюрку зашылі. І мне там чаравікі адрамантавалі". І гэты аповед я праслухала яшчэ некалькі разоў, толькі "шкодным персанажам" былі: пацук, вожык, сабака.
Івона,
проста так