Dec 02, 2008 15:08
У Агаты характар -- агонь. Як сказалі, такіх бяруць у сябры, а не ў каханых. І вось тут мне стала шкада маё дзяўчо. Памятаю, як у старэйшых клясах жудасна пераймалася з гэтай нагоды. А пасля я трошкі падрасла... І зразумела, што мае тагачасныя сябры, найчасцей, мелі на ўвазе і нешта іншае. Ці былі ў мяне ва ўніверы мужчыны-сябры? Мой адказ -- не. А я спадзяюся,што ён з'явіцца. Ау, мой верны сябра... Я чакаю цябе.
сябры,
каханне