Nov 23, 2009 19:46
У нашым жыцці плануюцца змены. Не грунтоўныя, але.Па-першае, мы вырашылі, што покуль Юрась будзе адвозіць і забіраць Агатку з садка. Так бы мовіць, каб абмежаваць непатрэбныя кантакты падчас эпідэміі.
Па-другое, пятніца будзе маім з Агатай днём. Без Івоны. Бо я бачу, што ёй гэта неабходна.Але адначасова гэта будзе днём Юрася з Івонай. Ён будзе не проста наглядаць за ёй, але займацца нейкай сумеснай дзейнасцю.
Па-трэцяе, мяне замучыла сумленне, што я зусім не займаюся Івушкай, таму я запісалася з ёй у басейн з інструктарам. Калі ўсё будзе добра, то ў наступны аўторак пойдзем.Акрамя таго, ёсць ў мяне падозранні, што запаволены тэмп авалодання мовай у Івоны непасрэдна звязаны з малой фізічнай актыўнасцю. Паглядзім, што пакажа практыка.
Дзеці,
Івона,
Агата