Пра усе патроху

Jun 01, 2016 16:59

Сваякі мужа, прачытаўшы мой допіс ў фэйсбуку, што мару закахацца, стварылі ў фэйсбук закрытую суполку, дзе абмяркоўваюць, як я магла...

Маці моцна хварэе, таму актывізаваліся дальнія і блізкія родзічы з мэтай паўдзельнічаць. Тэлефануе мая стрыечная бабуля Ала:
-- Насця, у цябе ё тэлефон Алы?
(Ала -- маміна родная сястра, якой зараз ўжо 80 год.Маці з сястрой апошнія год 20 стасункаў не падтрымлівалі. Сястра жыве ў дачкі ў Амерыцы).
-- Не, не маю.
-- Ты знайдзі. Скажы, што мама хварэе. Няхай ея сумленне замучае.

-- А ты дзе зараз?
-- На працы.
-- А дзе працуеш? Я зараз пазваню твайму кіраўніцтву, скажу, што ў цябе матка хворая, а ты на працу валакаешся.

-- А што ты цяпер з дзецьмі будзеш рабіць?
-- А што я павінна з імі рабіць?
-- Дзе яны?
-- Дома.
-- Аёй, бедная матка. І так хворая ляжыць, а ты яшчэ і ўнукаў на яе скінула.

жыццё, сям'я

Previous post Next post
Up