Nov 14, 2014 23:16
У мяне няма электроннай кніжкі, я сумую, мне нязручна. А тут муж паставіў на свой планшэт нейкую праграмку, якая працуе як кіндл. Амазон з майко акаунта ўзнавіў адразу ўсе кніжкі, што не може не радаваць. Але ў мяне ўзнікла пытанне, навошта некалькі соцен маіх кніжак мужу на планшэце. Муж суха сказаў: "Каб ты чытала". Сабраў рэчы, планшэт і з'ехаў.
Сёння, дачытаўшы чарговую кніжку малодшай і выслухаўшы яе пляны, як па мне, дык на год наперад, завяла размову аб казках, якія мы чыталі ёй зусім маленькай. Атрымала хвілін пятнаццаць рогату, бо дужа пацешна яна іх пераказвала. Расказвае пра Машаньку і мядзьведзя.
- Яна жыла ў яго ў хацінцы, рабіла там рознае.
- Што, з пластыліна ляпіла?
- Мам, ну навошта мядзьведзю самаробкі з пластыліна. Вышывала, напрыклад.
Я, што праўда, так і не зразумела, навошта мядзьведзю вышыванне.