(no subject)

Aug 22, 2014 11:35

Я засталася без сваёй электроннай кнігі. Цяпер я ведаю, што такое адзінота. Але пытанне ў іншым. Пытанне як заўжды: што рабіць?
Паважаныя сябры, а раскажыце мне, ці ёсць жыццё з іншымі электронным кнігамі? Якое яно іншае каханне.
А я вам раскажу, за што я люблю кіндл. Я люблю яго перш за ўсё, за сістэму падтрымкі. Як часта бывае -- я на працы, а тут мне падкідаюць класную кнігу. Што я раблю? Я адсылаю яе сабе на акаўнт, а калі я вярнуся дадому, то яна ўжо будзе ў мяне на чыталцы ў патрэбным фармаце. Тое ж пытанне з выпадкамі, калі кіндлу патрэбна татальная перазагрузка. Вось я яго перазагружаю, але як толькі яго ўключаю, мне дасылаюць паведамленне, а ці не жадаю я ўзнавіць усе кніжкі, што былі на чыталцы да татальнай перазагрузкі.Вось проста абажаю.
Але я паглядзела новыя мадэлі і неяк не ўразілась. Хто карыстаецца paperwhite -- як яно? Вось мяне троху пужае, што ў яго такі малы аб'ем памяці. Ну, што такое 2 Гіга? Ці мне хопіць?
А да таго ж яны ўсе нейкія тоўсценькія. Няма таго адчування лёгкасці быцця...
Таму прашу вас падзяліцца ўражаннямі аб сваіх электронных кнігах. Толькі не трэба мне тэхнічных характэрыстык, пішыце пра пачуцці.

І яшчэ пытанне для абазнаных. Калі замаўляць на amazon, ці дарагой будзе дастаўка, і ці спатрэбіцца пасля растаможка. Бо я ўжо губу раскатала, што паралельна замоўлю кучу дзіцячых кніжак на ангельскай, і такія каляровыя маленькія гумачкі, з які плятуць бранзалеты, вось проста цэлую палітру.

кнігі, жыццё

Previous post Next post
Up