Многія цяпер ужо экс-кандыдаты, якія цудоўна валодаюць беларускай мовай, здрадзілі гэтай мове і ні з таго, ні з сяго пачалі гаварыць на рускай мове, каб спадабацца Крамлю. У выніку Крэмль іх кінуў, і зараз яны сядзяць. Натуральна, гэта вельмі засмучае, калі толькі два кандыдаты размаўляюць на мове. Калі круціш хвастом, то хто цябе любіць? А ўявіце сабе, каб усе выступілі па-беларуску! Які б гэта быў эфект! Наогул, думаю, што, калі б яны прытрымліваліся мовы, то і не сядзелі б зараз. Бо “след Масквы” і тут прасочваецца... *Беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў БНФ, БСДГ і ТБМ імя Ф.Скарыны. Прымаў удзел у абвяшчэньні дзяржаўнага сувэрэнітэту і поўнай незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, адзін з распрацоўшчыкаў афіцыйнай выявы дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь "Пагоня", бел-чырвона-белага дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь і наверша да яго.
1990-1996 гады - дэпутат Вярхоўнага Савета 12 скліканьня. З 1990 па 1995 гады - намесьнік старшыні камісіі Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11-12 красавіка 1995 г. супраць арганізаванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга, гербу “Пагоні” ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, скасаваньня статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.