далей.. Непатрэбныя рэчы і ракляма. А што ў гэтым кепскага? Калі чалавек набывае - значыць можа сабе на гэта дазволіць, значыць яму гэта падабаецца, значыць яму гэта патрэбна, можа не каб пражыць, а каб разьвлечся, гэта таксама патрэбнасьць. А ракляма гэта нармальна. Заўжды кожны хваліць свой тавар: "Паменяй свае мяса на маю муку, у мяне яна лепшая чым у Некіфара, з лепшага зерна" ігд. А ў рэшце рэшт калі ты яе не хочаш аглядаць - не глядзі. Жыць табе яна не перашкаджае. А падумай што гэта ракляма спрычыняецца да продажы тавара, павышае ягоную вытворчасьць, больш тавара трэба выпрадукаваць - больш людзей узяць да працы трэба - падае беспрацоўе. Чым кепска?
Ведаеш, у Эўропе таксама хапае галодных і босых, не думай. Не паміраюць таму што ўсе людзі маюць спажывецкі характар, гэта я на самым пачатку пісаў. Але якраз ў Эўропе няма капіталізму, гэта вялікая памылка так лічыць, даўно ўжо там эўра-сацыяліз, часам нават яшчэ грошы чым у нас. У нас прынамсі Лука не вырашае колькі тлушчу павінна быць у ёгурце і не кажа забіваць мне сваіх кароў і ўсіх іншых у навакольлі таму што ў каровы суседа... знайшлі яшчур. Хоць канешне ў Эўропе засталося яшчэ шмат плюсаў.
Людзі заўжды імкнуліся да камфорту, разьвіваліся. Менавіта гэта і стварыла нашу цывілізацыю, дазволіла выйсьці з пяшчэр і паселіцца ў цёплыя , камфортныя хаты. А ці патрэбны ім гэты камфорт ці не, няхай кожны вырашае самастойна, гэта права кожнага, бо інакш ў нічым не будзем адрозьнівацца ад кароў якія мы тысячыгодзямі развадзілі, ці там гадавалі.
Не, капіталізм не вінаваты ў кепскіх аўтарытэтах, у гэтым якраз вінаваты сацыялізм, бо ён стварыў алігархаў і бандытаў. У капіталізьме заўжды аўтарытэтам быў чалавек які пачынаў з таго што прадаваў газэты ці чысьціў іншым боты і дзякуючы цяжкай працы стаў міліянерам. І не істотна ці такі гандляр газэт разьвіваўся далей у бок гандлю ці творчасьці і дасягнуў посьпеху. Галоўнае што ён яго ДАСЯГНУЎ і дасягнуў сваёй цяжкай працай.
З.Ы. Вельмі шмат тэксту таму не перачытваў і не выправіў памылкі і апячаткі, наперад выбачаюся.
дзякуй, за разгорнуты адказ! таксама паспрабую папардку распісаць. У час, калі на карту пастаўлена выжываньне чалавека, як віда і ўвогуле ўсёй планеты пра экалогію ня трэба забываць!!! ты прывёў прыклад добрага гаспадара леса ці фермера, але былі ж і такія, якія вынішчалі свае лясы і выціскале ўсе сокі з зямлі, а далей хоць апакаліпсіс. Эколагі, па-мойму, усё ж робяць добрую працу і шкада, што ў нас гэты рух не разьвіты, дарэчы, як і астатнія... :(
тое самае тычыцца і камфорта. Калі чалавеку трэба, як ты думаеш, свой боінг, парк аўтамабіляў з штук этак 50, некалькі вілаў, а прырода пакутвае ад гэтага, то гэта няправільна, як ні круці. проста раньней не было праблемы экалогіі, таму чалавек мог сабе дазволіць па-спажывецку ставіцца да прыроды, а зараз ці ён сам гэта зразумее, ці яго прымусяць эколагі ці сама прырода. рэсурсы ж неабмежаваныя!
І каб скончыць нашу размову адкажы, калі ласка, на яшчэ некалькі пытаньняў пра кансерватыўны лібералізм. Як вырашаецца праблема з тымі накірункамі эканомікі, якія не прыносяць прыбытку, то бок сацыяльнымі спецыяльнасьцямі ды сацыяльнымі гарантыямі. пра творчасьць ты ўжо адказаў. трохі дзівосна мне, але табе, мабыць, відней... Ці будзе ў малазабяспечаных права медабслугоўваньня? У той жа амерыцы ты маеш права на медаблугоўваньне толькі, калі працуеш, таму што плоціш за страхоўку, таму права не працаваць небясьпечна для жыцьця, бо, захварэўшы, ты проста хутка сканаеш. Ці значыць гэта, што пры лібератызме няма месца хворым ды тым, хто не жадае працаваць у вытворчай галіне? Ці будзе адукацыя даступнай? Так, я з табой згодны, што “сярэдняя і вышэйшая адукацыя” ў нас не на патрэбным узроўні, і часта сапраўды навучаюць не таму, чаму трэба, але якое выйсце з гэтага ты прапануеш? Прыватныя школы ці персанальныя выкладчыкі, якія будуць даступны толькі багатым? А бедныя тады няхай там і застаюцца, дзе нарадзіліся? А хто будзе займацца дарогамі, азеляненьнем, праблемамі экалогіі, грамадскім транспартам і цэлай кучай нерэнтабельных па змоўчваньні справамі???
Словам, трэба прызнацца самім сабе, што лібератызм выгадны толькі моцнай і багатай меньшасьці, якая ня церпіць слабакоў, няўдачнікаў ды хворых, якая пляваць хацела на сваіх рабочых, іх сем'і, культуру, творчасьць, экалогію і таму падобнае, і разглядае людзей толькі, як працоўную сілу, зь якой трэба выціскаць усе сокі. Мабыць таму, і не папулярны ён сярод большасьці людзей. Магчыма я памыляюся, але "дзікі" капіталізм, па-мойму, менавіта так і выглядае. Дарэчы, у цябе можа быць ёсьць кніга ў электронным выглядзе пра кансерватыўны лібералізм? цікава стала пачытаць, што гэта такое на самой справе, а не будаваць здагадкі =)
Наконт кніг, шчыра кажучы я сам ужо год пішу кнігу, дзе простай і зразумелай маладзёвай мовай распавядаю падрабязна пра ўсе гэтыя рэчы. Паміж намі, я знаём з шматлікімі палітыкамі з апазіцыі, між іншым з Мі з якім пазнаёміўся яшчэ тады калі яго ніхто не ведаў і шмат каго з ім мне атрымалася зацікавіць гэтымі ідэямі. Дарэчы можа здарыцца што ты свае пытаньні і ўбачыш у маёй кнізе ;) або прынамсі адказы на іх =)
Непатрэбныя рэчы і ракляма.
А што ў гэтым кепскага? Калі чалавек набывае - значыць можа сабе на гэта дазволіць, значыць яму гэта падабаецца, значыць яму гэта патрэбна, можа не каб пражыць, а каб разьвлечся, гэта таксама патрэбнасьць. А ракляма гэта нармальна. Заўжды кожны хваліць свой тавар: "Паменяй свае мяса на маю муку, у мяне яна лепшая чым у Некіфара, з лепшага зерна" ігд. А ў рэшце рэшт калі ты яе не хочаш аглядаць - не глядзі. Жыць табе яна не перашкаджае. А падумай што гэта ракляма спрычыняецца да продажы тавара, павышае ягоную вытворчасьць, больш тавара трэба выпрадукаваць - больш людзей узяць да працы трэба - падае беспрацоўе. Чым кепска?
Ведаеш, у Эўропе таксама хапае галодных і босых, не думай. Не паміраюць таму што ўсе людзі маюць спажывецкі характар, гэта я на самым пачатку пісаў.
Але якраз ў Эўропе няма капіталізму, гэта вялікая памылка так лічыць, даўно ўжо там эўра-сацыяліз, часам нават яшчэ грошы чым у нас. У нас прынамсі Лука не вырашае колькі тлушчу павінна быць у ёгурце і не кажа забіваць мне сваіх кароў і ўсіх іншых у навакольлі таму што ў каровы суседа... знайшлі яшчур. Хоць канешне ў Эўропе засталося яшчэ шмат плюсаў.
Людзі заўжды імкнуліся да камфорту, разьвіваліся. Менавіта гэта і стварыла нашу цывілізацыю, дазволіла выйсьці з пяшчэр і паселіцца ў цёплыя , камфортныя хаты.
А ці патрэбны ім гэты камфорт ці не, няхай кожны вырашае самастойна, гэта права кожнага, бо інакш ў нічым не будзем адрозьнівацца ад кароў якія мы тысячыгодзямі развадзілі, ці там гадавалі.
Не, капіталізм не вінаваты ў кепскіх аўтарытэтах, у гэтым якраз вінаваты сацыялізм, бо ён стварыў алігархаў і бандытаў. У капіталізьме заўжды аўтарытэтам быў чалавек які пачынаў з таго што прадаваў газэты ці чысьціў іншым боты і дзякуючы цяжкай працы стаў міліянерам. І не істотна ці такі гандляр газэт разьвіваўся далей у бок гандлю ці творчасьці і дасягнуў посьпеху. Галоўнае што ён яго ДАСЯГНУЎ і дасягнуў сваёй цяжкай працай.
З.Ы. Вельмі шмат тэксту таму не перачытваў і не выправіў памылкі і апячаткі, наперад выбачаюся.
Reply
таксама паспрабую папардку распісаць.
У час, калі на карту пастаўлена выжываньне чалавека, як віда і ўвогуле ўсёй планеты пра экалогію ня трэба забываць!!! ты прывёў прыклад добрага гаспадара леса ці фермера, але былі ж і такія, якія вынішчалі свае лясы і выціскале ўсе сокі з зямлі, а далей хоць апакаліпсіс. Эколагі, па-мойму, усё ж робяць добрую працу і шкада, што ў нас гэты рух не разьвіты, дарэчы, як і астатнія... :(
тое самае тычыцца і камфорта. Калі чалавеку трэба, як ты думаеш, свой боінг, парк аўтамабіляў з штук этак 50, некалькі вілаў, а прырода пакутвае ад гэтага, то гэта няправільна, як ні круці.
проста раньней не было праблемы экалогіі, таму чалавек мог сабе дазволіць па-спажывецку ставіцца да прыроды, а зараз ці ён сам гэта зразумее, ці яго прымусяць эколагі ці сама прырода. рэсурсы ж неабмежаваныя!
І каб скончыць нашу размову адкажы, калі ласка, на яшчэ некалькі пытаньняў пра кансерватыўны лібералізм.
Як вырашаецца праблема з тымі накірункамі эканомікі, якія не прыносяць прыбытку, то бок сацыяльнымі спецыяльнасьцямі ды сацыяльнымі гарантыямі.
пра творчасьць ты ўжо адказаў. трохі дзівосна мне, але табе, мабыць, відней...
Ці будзе ў малазабяспечаных права медабслугоўваньня? У той жа амерыцы ты маеш права на медаблугоўваньне толькі, калі працуеш, таму што плоціш за страхоўку, таму права не працаваць небясьпечна для жыцьця, бо, захварэўшы, ты проста хутка сканаеш. Ці значыць гэта, што пры лібератызме няма месца хворым ды тым, хто не жадае працаваць у вытворчай галіне?
Ці будзе адукацыя даступнай? Так, я з табой згодны, што “сярэдняя і вышэйшая адукацыя” ў нас не на патрэбным узроўні, і часта сапраўды навучаюць не таму, чаму трэба, але якое выйсце з гэтага ты прапануеш? Прыватныя школы ці персанальныя выкладчыкі, якія будуць даступны толькі багатым? А бедныя тады няхай там і застаюцца, дзе нарадзіліся?
А хто будзе займацца дарогамі, азеляненьнем, праблемамі экалогіі, грамадскім транспартам і цэлай кучай нерэнтабельных па змоўчваньні справамі???
Словам, трэба прызнацца самім сабе, што лібератызм выгадны толькі моцнай і багатай меньшасьці, якая ня церпіць слабакоў, няўдачнікаў ды хворых, якая пляваць хацела на сваіх рабочых, іх сем'і, культуру, творчасьць, экалогію і таму падобнае, і разглядае людзей толькі, як працоўную сілу, зь якой трэба выціскаць усе сокі. Мабыць таму, і не папулярны ён сярод большасьці людзей.
Магчыма я памыляюся, але "дзікі" капіталізм, па-мойму, менавіта так і выглядае.
Дарэчы, у цябе можа быць ёсьць кніга ў электронным выглядзе пра кансерватыўны лібералізм?
цікава стала пачытаць, што гэта такое на самой справе, а не будаваць здагадкі =)
Reply
Наконт кніг, шчыра кажучы я сам ужо год пішу кнігу, дзе простай і зразумелай маладзёвай мовай распавядаю падрабязна пра ўсе гэтыя рэчы. Паміж намі, я знаём з шматлікімі палітыкамі з апазіцыі, між іншым з Мі з якім пазнаёміўся яшчэ тады калі яго ніхто не ведаў і шмат каго з ім мне атрымалася зацікавіць гэтымі ідэямі.
Дарэчы можа здарыцца што ты свае пытаньні і ўбачыш у маёй кнізе ;) або прынамсі адказы на іх =)
Што тычыцца іншых кніг.
Абавяскова (!!!) пашукай:
- Мілтан Фрідман (!!!) (ляўрэат нобелеўскай прэміі) - па яго кнізе рабілі рэформы шматлікіх зараз адных з найбольш разьвітых гаспадарча дзяржаў у сьвеце, між іншым прэм'ер міністр Эстоніі:
* http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Мілтан_Фрыдман
* http://ru.wikipedia.org/wiki/Фридман%2C_Милтон
* http://en.wikipedia.org/wiki/Milton_Friedman
- Людвіг фон Місэс
* http://ru.wikipedia.org/wiki/Мизес%2C_Людвиг_фон
* http://en.wikipedia.org/wiki/Ludwig_von_Mises
* (вось тут яго кніга, вельмі патрэбная па назову зразумееш, ел.варыянт - гл.спасылку ў Вікі) http://ru.wikipedia.org/wiki/Антикапиталистическая_ментальность_(книга)
- Фрыдрых фон Хаек ((ляўрэат нобелеўскай прэміі))
* http://ru.wikipedia.org/wiki/Хайек%2C_Фридрих_фон
* http://en.wikipedia.org/wiki/Friedrich_Hayek
Чытай на здароўе! )))
Reply
Reply
Leave a comment