Цытаты...

Jan 14, 2008 06:49

Прыходзяць да галавы розныя думкі, вось і вам прапаную паразважаць... і пасьмяяцца ( Read more... )

Leave a comment

krou January 15 2008, 17:27:47 UTC
Я знайшоў там столькі памылак і хлусьні, што каб адказаць на ўсё трэба пісаць чарговы артыкул.

Ну не ведаю, некалькі прыкладаў:
наконт карпарацыі Найк хацяб, якая мае шмат грошаў, якіх нібыта не маеш ты.
Аўтар забыўся адкуль узялася гэтая кампанія і хто яе стварыў.
Кампанію Найк заклала 2 бедных студэнта Філ Найт і Біл Бовэрман у 1964 годзе (у часах калі ў ЗША быў разгул капіталізму), якія таксама не мелі грошаў, як аўтар апісваючы свой прыклад.

Проста аўтар хацеў бы мець УСЁ і АДРАЗУ. Такога не бывае.

Тое самае далейшы прыклад з Пэпсі.

Са слоў аўтара можна падумаць што ўсе гэтыя капманіі ўзяліся з неадкуль і адразу з агромністай колькасьцю грошаў і не даюць шанцаў тым хто гэтых грошаў не мае.

Дарэчы Пэпсі выдатны прыклад.
У той час існавала ўжо Кока-Кола і была гігантам, так як мела падпісаны агромны кантракт з амерыканскай арміяй на пастаянныя пастаўкі свайго прадукту.
Пэспі нарадзілася 20 год пазьней, таксама створана маладым чалавекам, фармацэўтам Калэбам Брэдхам. Першапачаткова ніхто не даваў ёй шанцаў з Кока-Колай. Так яно і атрымалася, у 1923 годзе фірма абанкроцілася, а яе сакрэтная формула стала агульна вядомай. Праз 8 год яна абанкроцілася яшчэ раз.
Але праз вельмі прадуманы маркетынг у 30-х гадах яна моцна паднялася на ногі і хутка дагнала Кока-Колу.
Справа ў тым, што бутэлька Колы 0,17 л каштавала 5 цэнтаў, а Пэпсі пачала прадаваць свой напітак па той-жа цэне ў 5 цэнтаў у бутэльках 0,33 л
Спажывец меў два разы больш напоя за тыя ж грошы.

Кола не магла абнізіць свае цэны, аб чым дасканала ведаў Брэдхам, уладальнік Пэпсі. Аўтаматы ў якіх прадавалася Кока-Кола прыймалі манеты толькі ў 5 цэнтаў, а на складзе ў Колы заставаўся яшчэ агромны запас ў 1 міліард бутэляк па 0,15 л

Вось і здавалабыся хлопец не маючы грошаў дагнаў гіганта рынку.

Усё магчыма, толькі аўтар артыкулу прадстаўнік тых людзей якія не хочуць думаць галавой, якія не хочуць працаваць, а атрымоўваць дарам, якія хочуць пайсьці супраць прыроды.

Там на кожным кроку такія прыклады можна прывадзіць, але насамрэч вельмі шмат пісаць будзе трэба.
Мабыць будзе час калісьці напішу адказ па таму артыкулу.

Reply


Leave a comment

Up