Цытаты...

Jan 14, 2008 06:49

Прыходзяць да галавы розныя думкі, вось і вам прапаную паразважаць... і пасьмяяцца ( Read more... )

Leave a comment

mshmel January 15 2008, 13:05:08 UTC
"Однако эта система имеет серьезный, решающий изъян: она не дает равные возможности для всех."

Зноў памылка! Сістэма дае роўныя шанцы, яна не дае роўных стартавых умоваў. Рэта розныя рэчы. У сувязі з гэтым, Джон Роўлз узгадаў падзабыты сацыяльны лібэралізм і стварыў сваю "Тэорыю справядлівасьці"

"Если ты работаешь на фабрике, и делаешь на 1000 долларов машинных деталей в день, тебе заплатят, скорее всего, только 100 или меньше долларов за этот день работы. Это подразумевает, что кто-то наживается на твоих усилиях; и чем дольше они это делают, тем больше благ и возможностей они имеют, за твой счет."

Згаджуся, яны могуць больш плаціць, але заўваж, што ім яшчэ трэба аплаціць рэсурсы, бухгалтэрыю, кіраўнічы пэрсанал, падаткі. Але ці ня лепш, калі замест падняцьця табе зарплаты, канцэрн пабудуе яшчэ чаго і забясьпечыць больш працоўных месцаў? З утылітарнага пункту гледжаньня гэта прынясе больш шчасьця ў сьвет, чым падняцьцё табе зарплаты:)

Ня буду далей прыводзіць цытатаў, проста назвы абзацаў, хто захоча, пачытае па спасылцы.

"Как это влияет на среднестатистического человека?"

Вельмі падобна на тое, што тэкст пісаў чалавек які проста працаваць ня хоча, нейкі асацыяльны анарха-нігіліст. Да таго мяне пужаюць апошнія сказы - наўпрост дарога да таталітарызму, які ўсім зябясьпечыць шчасьце (зноў адсылаю да "Новага цудоўнага сьвету" Хакслея).

"Какие человеческие ценности формирует капитализм? "

Па-першае, капіталізм гэта эканамічная сістэма, таму не яе справа - фармаваць каштоўнасьці. Але згаджуся, што цяпер амаль з самага дзяцінства мы сутыкаемся з "пацуковымі гонкамі", правілы якіх шмат у чым нагадваюць абсалютную этыку Айн Ранд. Што з гэтым рабіць, я ня ведаю. Можа трэба абраць трывалы падмурак абсалютных каштоўнасьцяў? Але ж мы, лібэралы, здаецца за свабодны выбар. А ўсіх і так не пераканаеш. Ды і ў сучасным сьвеце лічыцца толькі тое, што прыносіць ужытак (то бок будаўнік больш вартасны і зарабляе больш чым філёзаф), таму, нажаль, у будучыні магчымае яшчэ большае пашырэньне эгаізму.

Даруйце, што не скрытыкаваў да канца, няма пакуль часу, потым яшчэ дапішу свае меркаваньні пра гэты тэкст.

Reply

krou January 15 2008, 21:50:48 UTC
І вось яшчэ прачытай каліласка - http://krou.livejournal.com/18445.html?thread=173837#t173837

І увогуле пачытай усе каменары, а таксама заахвочваю прачытаць у гэтым кам'юніці і далучыцца да дыскусыі - http://community.livejournal.com/by_politics/565488.html (пачытай усе каментары вельмі шмат цікавых дыскусый і калі ты ліберал думаў шмат аргументаў цікавых і патрэбных знойдзеш)

Reply

mshmel January 17 2008, 17:26:07 UTC
:)
А ты калісьці выступаў на сьвяце злачынцаў, гы.

Reply


Leave a comment

Up