бабуля

Apr 24, 2020 18:19

Учора пахавалі бабулю.
1. Так цяжка заходзіць у яе кватэру. Яшчэ пару тыдняў таму я магла туды прыйсці, і яна там была. Як і ўсё маё жыццё. А зараз усё ёсць - а яе няма.
2. Я магла туды прыйсці - але не прыходзіла, ні на яе дзень народзінаў, ні на Вялікдзень - каронавірус. А яна раз - і памерла, без усялякага каронавіруса.
3. Ксёндз адмовіўся прыйсці на пахаванне - каронавірус.
4. Бабуля хацела быць пахаванай на Кальварыі - побач з дзедам і сваёй мамай. Ну урна, канечне, у трунах на Кальварыі даўно не хаваюць. І тут раптам, адразу пасля крэмацыі, высвятляецца: урну не аддадуць пакуль не будзе даведкі ад адміністрацыі могілак, што яны згодныя на падхаванне. А там трэба радство даказваць, і г.д. Карацей, усё вырашылі, і тая інфа, якую даюць у крэматорыі, не цалкам адпавядае сапраўднасці. Але лепш пра такія рэчы ведаць загадзя.
5. Па Даўгабродскай зараз еду - а там пуста, і вецер дзьме. Нікога не засталося.
Previous post
Up