"Я выбрасываю твою болезнь!"

Apr 09, 2012 00:04

вось патрапілася мне спасылка http://www.liveinternet.ru/users/4102472/post202306131/
я і раней чула пра такое -- хто-небудзь практыкаваў? 
мяркую, што спосаб вельмі дзейсны, аднак (і ў гэтым і ягоная сіла, і слабасць!) словы маці кладуцца наўпрост на падсвядомасць дзіцяці ў сне. Маці мусіць добра ўсведамляць, што за "праграмы" яна ўкладае дзіцяці. Быццам бы, аўтары настойваюць на тым, што словы вывераныя і прамаўляць іх трэба не змяняючы. Аднак, у іх вывераных словах я знайшла дастаткова момантаў, якія мяне асабіста моцна напружваюць. Напрыклад, як вядома, падсвядомасць не ўспрымае часціцу "не". Таму нельга казаць "ты не хварэеш" -- а толькі "ты здаровы". Па-другое, што гэта за "я не магу без цябе"? "Ты мой любы, цудоўны, і г.д." -- ок, але, імга, нельга прывязваць аж настолькі дзіця да сябе і вешаць на яго адказнасць за сваё (маці) жыццё. На мой погляд, па-першае, гэта можа прывесці да немагчымасці дзіцяці пабудаваць сваю ўласную сям'ю, кіравацца сваімі ўласнымі жаданнямі і рашэннямі, і проста быць шчаслівым. Па-другое, маці таксама праз шматразовае паўтарэнне можа паверыць у тое, што кажа. І зробіць прысутнасць дзіцяці ля сябе ўмовай свайго шчасця. Што яшчэ больш будзе піхаць у віну пасталелае дзіця, якое захоча жыць сваім жыццём. І яшчэ больш будзе рабіць маці нешчаслівай у выпадку, калі дзіця ўсё ж зажыве сваім жыццём. 

надумалася, быць мамай

Previous post Next post
Up