Прыехалі.

Nov 03, 2019 20:54

Спачатку мае пошукі ўперліся ў тое, што ў Метрычных кнігах Рудзянецкай царквы звесткі па Радзеева ідуць з 1829-30 х гадоў. Самі кнігі пачынаюцца з 1827 году, але першыя гады Радзеева зусім няма, а з 1829 году згодна запісаў кнігі, людзі ў Радзеева раптоўна пачынаюць нараджацца, жаніцца і паміраць. Зразумела, што іх запісвалі, але ў нейкія іншыя кнігі. Пагатоў, што ў адной метрычнай кнізе за 1816 год быў запіс (а дакладней два запісы) па сялянам з Радзеева, але яны былі закрэсленыя. Таму само Радзеева было, а вось куды запісвалі людзей?

Я была ўпэўнена, што калі б былі Метрычныя кнігі па суседняй Уваравіцкай царкве, тады, напэўна там я сваё Радзеева і знайшла б. Тут я даведалася, што ёсць фонды за 1825-1827 гады па царквах Беліцкага ўезду, і там есць дадзеныя і Рудзянецкай, і па Уваравіцкай таксама. І нават ёсць спавядальныя ведамасці - амаль што перапіс насельніцтва. Натуральна, што іх я ў першую чаргу і замовіла.

Справа сталася даволі тоўстая -здаецца каля 30 сатыметраў таўшчынёй. Але ж патрэбныя дадзеныя я ўжо амаль трымаю ў руках... А вось і не! Няма Радзеева! А ні па Рудзянецкай (што не здзівіла), а ні па Уваравіцкай!
Вось і дзе мне шукаць?

Пазначыла на мапе вёскі, што адносіліся да дзьвюх цэркваў у тым 1827 годзе (пазначыла на сучаснай мапе, бо за тыя часы ня маю).


Тады заўважыла, што яшчэ дзьве вёскі -Дуравічы, Пыцькаўка - якія пазней таксама адносіліся да Рудзянецкай царквы, у 1827 годзе не згадваліся. (Наконт Дуравічаў не упэўнена, бо ў адным маім запісе пазначана, што былі. Гэта трэба яшчэ раз перагледзець, бо калі яны адзін раз згадваліся - гэта можа быць выпадвова, а калі шмат разоў - зусім іншая справа). І яны на поўначы.

Можа вёскі гэтыя адносіліся да царквы, што на поўначы? Тады да Кашалёўскай.

Калі паглядзець на мапу 1864 году, бачна, што мяжа уездаў праходзіла недзе ля Радзеева, і яно магло ў той 1827 год быць у Рагачоўскім уездзе, і да іншага благачынія належаць. Дакладна цяжка сказаць.


Тады шанцаў што-небудзь адшукаць амаль што няма. Ведаю гэта, бо ўжо шукала па гэтай царкве (з Кашалёва мае продкі па бабулі).

Радзеева, думкі-думкі, корпанне, Гiстарычны архiў

Previous post Next post
Up