Apr 23, 2008 23:45
Так, мне гэта ўжо надакучыла! Чаму я не магу нармальна пасядзець на лавачцы? Дык не, абавязкова сесці на тую, якая пафарбавана!
У панядзелак вярталася з курсаў і вырашыла прагуляцца, але потым убачыла лавачку, і ногі, незважаючы на думкі ў галаве, панеслі мяне туды. Потым проста сядзець і дыхаць паветрам мне надакучыла і я перасела на арэлі. Пакаталася на іх і нарэшце адчула сябе ў меру шчаслівым чалавекам. А затым стала холодна і я пайшла дадому.
Там я пабачыла тое, з-за чаго хвілін дзесяць скакала па кватэры з вялізнымі вачыма. Аказваецца, што пасядзеўшы на лавачцы, мае джынсы пафарбаваліся ў чырвоны колер. А з раніцы я заўвыжыла, што і куртка ў зялёнай фарбе. Блін! Чаму мне так не шансуе?!
Не шансуе