Apr 04, 2014 12:15
Прыняў прынцыповае рашэнне наконт вяртання ў ЖЖ. Не толькі шмат назапасілася навінаў, колькі патрэбна надаць ім годны рэзананс. У бліжэйшы час перагледжу фрэнд-стужку і зноў штодзёна буду намагацца цешыць Вас, панове, навінамі як з асабістага жыцця, так і тым, як ладзяцца справы на маёй роднай Магілёўшчыне. Канешне, спынюся на тым моманце, чаму такі час мяне не было чуваць. Спачатку пра творчасць. Тут, дзякуй Багам, усё добра. Пасупрацоўнічаў з гомельскім Svalbard. Роднасныя мы душы з гэтымі выбітнымі гамельчукамі, што яшчэ казаць! Зрабілі на тутэйшы лад хімн неафольку "wir rufen deine wölfe" разам з аршанскім Osterweg. Алесь - малайчына! Толькі дзеля такіх людзей я не маю права спыняць публічную дзейнасць. Вельмі жадаю, каб ты, братка, прачытаў гэтыя радкі! Разумею, чаго табе каштавала адыйсці ад іміджа "Молота" і звярнуцца да нашых крыўскіх вытокаў. Гэта ўчынак! Учынак які асабліва выглядае годна на тле здрадніцтва Дзермана з яго падмаскальскай "цытадэллю". Дарэчы, наконт апошняга. Здзіўляюся прадбачлівасці Мікуса з "Крывакрыжа" у нашых прыватных размовах. Толькі застаецца пытанне, як яшчэ Яўген Барышнікаў грае перад выступамі гэтага кацапскага шабес-гоя? Яўген, што замінае канчаткова паслаць Лёшу да Мілонава і Праханава? Гэта зараз яго кумпанія, не забруджвай свой выбітны талент супрацоўніцтвам з людзьмі без гонару і сумлення. Шкада, што Тодар не дачакаўся маёй музыкі для яго "Нямігі". Але можа тут і дарэмны мае скаргі, бо папярэдняя прапанова пра творчую супрацу складала крыху іншы змест. І крыху сумных навінаў. Я зачыняю Pragnavit. Чакайце маю апошнюю паўнафарматную працу сёлета. Даруйце, але ў час Вялікай Вайны я больш не маю права на дэкларацыю Прыгажосці. Так наканавана Лёсам. Але Крыўя перадусім!