Бязмежная далечыня. Pragnavit яшчэ ніколі так далёка не збіраўся. Так, напярэдадні мы зладзілі выступ на гэтай чароўнай зямлі на этнафестывалі "Вотэтно". У намёце "Талда" адбывалася сапраўды незвычайнае дзейства. Амаль акустычны фармат фэсту спрыяў паглыбленню ў тамтэйшую Традыцыю. З вялікай цікавасцю праслухаў выступ Болата Байрышева і Юліяны Крывашапкінай. Файна паблыкалі па цудоўных краявідах і пасьпявалі разам з Северам з "Ліхолесье". Алтай, зямля, якая павольна навучае асаблівай шчырасці. Сапраўды, магічны край. Вось і спаслка на відыёзапіс нашай натхнёнай імпрэзы:
https://www.youtube.com/watch?v=txHQGwL13MM