"Крыўя" у Магілёве

Mar 10, 2010 13:31

Прэзентацыя альманаху "Друвіс" Цэнтра этнакасмалогіі "Крыўя" адбудзецца 13 сакавіка у 15.00 у магілёўскай гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса (вул. Першамайская, 30).

Цэнтр "Крыўя" аь'ядноўвае навукоўцаў, музыкаў, мастакоў, якія займаюцца вывучэннем беларускай традыцыйнай этнічнай культуры..

Выступоўцы: Аляксей Дзермант - філосаф, супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Тадар Кашкурэвіч, этнакультуролаг, мастак, музыка-дудар

У плане імпрэзы:

Прэзентацыя двух нумароў альманаху DRUVIS, расповяд пра яго змест - ролю балцкага субстратьу ў этнагенезе беларусаў, паходжанне крывічоў, асаблівасці народнай рэлігійнасці беларусаў, месца Крывіі і Літвы ў станаўленні беларускага этнасу і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Расповяд пра беларускую дуду (валынку), яе асаблівасці, сувязь з літоўскай і латышскай традыцый, пра адраджэнне дударскай традыцыі ў Беларусі ў наш час.
Previous post Next post
Up