Тэма гэтай невялікай кніжкі - гістарычны лёс Расеі, як ён бачыцца вачыма аўтара, жыхара Расеі, чалавека на схіле гадоў, ўжо далёка немаладога, з украінскімі і крывіцкімі каранямі ў крыві, большая частка жыцьця якога прайшла на зямлі расейскай Крыўі, ў смаленскай вёсцы. Па вельмі зразумелых прычынах аўтар па-беларуску, як і па-украінску, практычна не размаўляў. Апошнія астаткі крывіцкамоўнасьці сышлі ў нябыт ў гэтай зямлі на аўтарскай памяці, з пакаленьнем ягонай бабулі, з пакаленьнем, якое некалі абышло савецкае "русыфікаваньне". Ў школе аўтар пазнаў аб даволі загадкавай гісторыі роднай зямлі, пра што заўсёды ў гэтым краі ведалі ў маскоўскай гістарычнай вэрсіі. Стаўленьне савецкай цывілізацыі да гісторыі Крыўі добра вядомае, што да беларусаў таксама цалкам адназначнае: нават калі ты запісаны ў пашпарце беларусам, ты ўсё роўна расеец, сёньня ж практычна ўсе расейскія беларусы ўжо ня першае пакаленьне ходзяць ў расейцах, таму, як мы ведаем з афіцыйнай расейскай пазыцыі, "беларусаў ў Расеі няма і ніколі не было". Этнацыд Масквы і расейскіх цяперцаў ў стаўленьні да беларусаў, якія сёньня ёсьць апошнім ў Эўропе падзеленым і закабаленым народам - прапісная ісьціна беларускага нацыянальнага мысьленьня. Патрэбны быў доўгі час для таго, каб прыйшло, нарэшце, поўнае аўтарскае разуменьне ў "крывіцкім пытаньні" і высьпела бязьлітасная фармулёўка: "Маскоўскі драпежнік зьдзейсьніў ў сваёй шматвяковай гісторыі вялікае злачынства супраць Эўропы і яе народаў і цяпер спрабуе пазьбегнуць Адплаты, якая ўжо даволі блізка".
http://www.axifile.com?3921065 Піар АБАВЯЗКОВЫ!