Маладзечна. Склады ГЗМ Войска Польскага.

Jun 10, 2013 22:56

Арыгінал Maładzečna LW1941-44/GM2006: Склады ГЗМ Войска Польскага. аўтар yozas_gubka.
У самым пачатку цяперашняй маладзечанскай Лібава-Роменскай вуліцы да пачатку 2000-х гадоў размяшчаліся вайсковыя склады гаруча-змазачных матэрыялаў (ГЗМ) Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Да гэтага тут былі адпаведныя склады УС СССР. Падчас вайны - нямецкія склады, а да 1939 года польскія. З іх усё і пачалося.


На сучасных мапах гугла тэрыторыя былой вайсковай базы выглядае так (спасылка на гуглмэпс):


На нямецкіх аэрафотаздымках 1944 года так:


А на здымках 1941 года так:


Не цяжка заўважыць, што да нашага часу захавалася два комплекса пабудоў - гэта складскія будынкі на паўночным захадзе базы каля чыгункі і жылыя дамы на ўсходзе (ад іх бярэ пачатак Лібава-Роменская вуліца). Таксама на здымках ваенных часоў добра бачныя падземныя сховішчы паліва ў цэнтры базы, на сёння гэта тэрыторыя зарослая дрэвамі.

Жыхар жылога дома, што месціцца на самым ускрайку былой базы, расказаў, што гэты будынак пабудаваны ў 1936 годзе для вайсковага персаналу складоў ГЗМ:


Звычайны класічны шматсямейны жылы дом. Такі самы дом месціцца глыбей на тэрыторыі базы:


Толькі цяпер ён перароблены пад гаражы і складскія памяшканні. Увогуле, сёння ў збудаваннях былой базы ГЗМ размешчаны ў асноўным аўтарамонтныя майстэрні прыватнікаў:


За пераробленым домам убок ад дарогі знаходзіцца невялічкае збудаванне падобнае на КПП ці нешта такое (квадрацік на аэрафотаздымку 1941 году):


На паўночным захадзе базы размяшчаецца шэраг складоў, пабудовы сярэдзіны 1930-х:


Цяпер яны закіунуты, але за часамі існавання савецкай, а пазней і беларускай базы ГЗМ выкарыстоўваліся па прызначэнні. Аб чым сведчыць усталёўка у адным са складоў новых варотаў падыходзячых для аўтамабільнага транспарту:


Адзін са складоў:


Цікавае аздабленне вокнаў:


На сцяне заўважныя ўмураваныя гакі для знешняй электрычнай праводкі:


Да крайняга усходняга будынку ад чыгункі ідзе жалезабетонны памост:


Цяпер разбураны:

закінуты, Маладзечна, Заходняя Беларусь, wojsko polskie, мапа, жылы дом / dom mieszkaniowy, сучасны фотаздымак, склады / hurtowni

Previous post Next post
Up