Драўляны будынак былой гміны ў весцы Палачаны, Маладзечанскага раёна, Мінскай вобласці:
Пабудаваны ў 1937 годзе, калі Палачаны былі цэнтрам вясковай гміны Маладзечанскага павету. У 1939 годзе пасля далучэння да БССР тут размясцілася адміністрацыя Палачанскага сельсавета. Пасля вайны будынак быў перададзены сельскай школе, а пасля пабудовы у палачанах новай цаглянай школы былую гміну перарабілі пад жылы дом для вясковых настаўнікаў.
Яшчэ некалькі фотаздымкаў будынку: