Помнік "Тры крыжы" (Брэсцкая вобласць)

May 16, 2013 09:47

Да гэтага помніка мы спрабавалі даехаць два разы, і толькі на трэцці раз атрымалася зрабіць. Першыя разы перашкодзіла надвор'е, а дакладней неаб'язныя лужы на шляху для машыны. Але, калі вы рушыце туды пехам, то дабрацца можна ў любое надвор'е. Сонца на небе ўсё ж такі пажадана для добрага настрою.



І так, як дабрацца. Лепшы шлях гэта даехаць да Арабаўшчыны, завярнуць перад вёскай направа (калі вы едзіце з боку Баранавіч) і спрабаваць даехаць да канца леса, дзе дарога сама вас вывядзе да крыжоў.


Не чакайце, што помнік вы пабачыце здалёк. Ён моцна схаваўся ў дрэвах, хаця і стаіць каля самай лясной дарогі.


З'яўленне тут помніка адносіцца да 1920-30-х гадоў. Але так дакладна ў гісторыі і не вызначана, хто ж пабудаваў гэты помнік. І таму віной - адсутнасць надпісаў (дакладней, яны не захаваліся),па якіх можна было б помнік апазнаць. Хаця надпісы відавочна былі.


Няма надпіса, намя доказаў, хто будаваў. Таму на прасторах нэта ідуць пастаянныя спрэчкі каму ж належыць яго будаўніцтва.


Версія 1. Помнік будавалі палякі ў гонар трох паходаў палякаў на ўсход. У некаторых крынічах яны прыводзяць нават дакладны тэкст які быў на мануменце “У гонар трох паходаў палякаў і вызваленне Каменданта”. Тры паходы - першы гэта 1604 год і паход на Маскоўскую дзяржаву; другі паход - вайна 1812 года ў войску Напалеона, трэцці - вайна 1919-20-х гадоў. Яшчэ адным козырам у гэтай версіі іграе і тое, што ў лесе знаходзяцца польскія ДОТы з надпісамі на польскай мове (аб іх ніжэй). Што тычыцца надпіса пра вызваленне Каменданта, то таксама існуе паданне нічым не абгрунтаванае, што ў гэтым мясцінах амаль патрапіў у палон да бальшавікоў сам Юзаф Пілсудскі, але мясцовы жыхар жыд Ліскевіч пераапрануў яго ў халат жонкі і загадаў даіць карову, а пасля вывеў да абарончых збудаванняў палякаў. А на грошы якія яму пакінуў Пілсуцкі з падзякай за вызваленне ён пабудаваў паравы млын.


Версія 2. Помнік будавалі немцы ў гады Першай сусветнай вайны, бо арол больш нагадвае нямецкага арла чым польскага. Капальнікі на форумах распавядаюць, што каля тых жа ДОТаў знаходзяць толькі нямецкія гільзы Першай сусветнай.


Версія 3. Помнік будавалі палякі па замове немцаў ды на нямецкія грошы. Будоўля адбывалася ў часы, калі Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы, т.е. 1930-я.


На помніке спераду можна заўважыць адбіткі двух мячоў. Злевага боку адметкі ад былога надпісу. Хаця пры поўным прыгляданні і пры сонечным свеце, складваецца ўражанне, што некаторыя літары можна ўзгадаць. Але відавочнай карціны пра надпіс усёроўна ў вас не складзецца.


Палякі таксама кажуць, што на галаве арла яшчэ знаходзілася карона.

помнік / pomnik, закінуты, сучасны фотаздымак, Заходняя Беларусь, wojsko polskie

Previous post Next post
Up