У 1924 годзе паводле загада ўрада Другой Рэчы Паспалітай быў створаны Корпус Аховы Памежжа (Korpusu Ochrony Pogranicza). Стварэнне гэтага вайсова-паліцэйскага фармавання было звязана з цяжкім становішчам на ўсходняй Польска-Савецкай мяже. Тут квітнеў бандытызм і кантрабанда, дзейнічалі баявыя группы савецкіх дыверсантаў. Мясцовая паліцыя не спраўляліся, паліцэйскія часта станавіліся ахвярамі нападаў.
Падчас свайго існавання КАП налічваў каля 25 тысяч жаўнераў і афіцэраў. З 1924 па 1926 гады было сфармавана 6 брыгад КАП якія складаліся з 24 пяхотных батальёнаў і 20 эскадронаў кавалерыі.
9-ты батальён КАП (9 Batalion KOP у складзе 2 Brygady KOP), які пасля рэформы Пілсудскага ў 1929 годзе стаў называцца Батальён КАП "Клецк" (Batalion KOP "Kleck" у складзе Brygadę KOP "Nowogródek"), стала размяшчаўся ў гарнізоне адбудаваным у 1924-1925 гадах у паўночнай часцы Клецка.
Фота сярэдзіны 1920-х з відам на две казармы батальёна КАП:
Архітэктарам гарнізону быў Тадэвуш Навакоўскі (Tadeusz Nowakowski), кіраўніком будаўнічых работ - архітэктар Зыгмунт Выганоўскі (Zygmunt Wyganowski).
У склад гарнізону уваходзілі наступныя будынкі: будынак штаба батальёна, казармы, збраёўня - бетонны бункер для боепрыпасаў, стайні на 200 коней і склад корму для іх. У будынку казарм меліся памяшканні для афіцэраў і унтэр-афіцэраў з жаўнерамі, кухня, ванны пакой, пральня, кравецкая і шавецкая майстэрні, кавальная і збраёўная майстэрні, складскія памяшканні для формы і для зброі. Усе будынкі мелі электрычнае асвятленне (у гарнізон ішла лінія электраперадач з Нясвіжа). Меўся мясцовы вадаправод, вада у які пампавалася з дапамогай глыбінных помпаў.
Два будынкі казарм (адзін напалову разбураны) і будынак штабу батальёна захаваліся да нашых дзён.
Гарнізон батальёна КАП "Клецк" на мапе гугла (
спасылка):
Два будынкі казарм падобны паміж сабой (паводле такога ж праекту былі пабудаваныя
казармы КАП у Падсвіллі), з фасадаў адрозніць іх можна толькі па форме акенца ў браме. У казармаў што, знаходзяцца ніжэй на мапе (правых казармаў) - акенца авальнае.
Яны на фотаздымках 1920-х:
Фота з планам памяшканняў:
Від з тыльнага боку:
Сёння яны выглядаюць так:
Фота з
галерэі Глобус Беларусі.
Драўляныя часткі будынкаў былі абкладзены сілікатнай цэглай. Каменная брама засталася нежылой:
Фота Андрэя Дыбоўскага з
галерэі Глобус Беларусі.
Казармы, што знаходзіліся вышэй на мапе (левыя казармы) - мелі ў адрозненні ад правых замкнёную форму будынку. У іх браме ёсць квадратнае вакенца.
Фота 1920-х з планам памяшканняў:
Агульны від:
Брама:
Від з двара на браму:
Від з брамы ў двор, бачна драўляная пубудова і галерэя, якія замыкалі двор ззаду (да сёння не захаваліся):
Від з тыльнага боку:
На сённяшні дзень ад левых казармаў засталася толькі брама і правае крыло:
Фота Андрэя Дыбоўскага з г
алерэі Глобус Беларусі.Паміж казармамі быў узведзены адміністрацыйны будынак штабу Батальёна КОП "Клецк". Так ён выглядае цяпер:
Фота Андрэя Дыбоўскага з
галерэі Глобус Беларусі. Трохі з гісторыі Батальёну КАП "Клецк":
У батальёне знаходзілася кіналагічная школа для службовых сабак КАП. На зімовым здымку гарнізона можна пабачыць шэраг жаўнераў з сабакамі:
23 верасня 1929 году ў гарнізон наведаў прэзідэнт Другой Рэчы Паспалітай Ігнацы Масціцкі (Ignacy Mościcki).
17 верасня 1939 батальён прымае удзел у баях з часткамі Чырвонай Арміі на Польска-Савецкай мяжы.