1. На чыгуначнай лініі Мінск-Вільня перад самай станцыяй "Вільня-пасажырская" ёсць незаўважны прыпыначак "Павільніс" (літ. "Pavilnys"). Там нават не ўсе прыгарадныя цягнікі спыняюцца і іншы гарадскі транспарт туды даволі рэдка ходзіць. Глухое месца, хоць і знаходзіцца ў адміністрацыйных межах літоўскай сталіцы. Каля прыпынка размяшчаецца некалькі міжваенных драўляных дамкоў, якія даволі нядрэнна захаваліся і з'яўляюцца добрым прыкладам так званай "закапанскай" архітэктуры:
2. Пару словаў пра сам прыпынак. Новы павільён. Каса не працуе, квіткі на прыпынку не прадаюцца:
3. Стары (напэўна пасляваенны) павільён:
4. Ператвораны ў катаферму:)
5. Жылая забудова размяшчаецца па абодва бакі ад чыгуначнай лініі. На поўнач ад прыпынка знаходзіцца гістарычнае прадмесце Тупацішкі (літ. Tuputiškės), вядомае з часоў караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава IV Вазы. Першапачаткова гэтыя землі належылі гарадской знаці, але да пачатку ХХ стагодзя надзелы ў Тупацішках здаваліся ў арэнду. Цяперашняя забудова прадмесця, калі меркаваць па архітэктуры з'явілася ў 1920-я гады, надта ж характэрныя рысы маюць тыя некалькі асабнякоў, што тут размяшчаюцца:
6. Гэты дом добра бачны з вокнаў цягніка. Класіка "закапанскага" жанра толькі без калоннаў:) На жаль, тыповы праект ці аналагі я знайсці не змог, але будынак чымсці нагадвае нешта сярэдняе паміж
драўлянымі дамкамі з наваградскай урадавай калоніі і тыповым праектам
"дома старасты" Ежы Бэйла:
7. Другі будынак стаіць наводдаль і схаваны хмызамі:
8. Але да яго можна падыйсці бліжэй:
9. За адное па дарозе можна пабачыць нечаканую панараму Вільні:
10. Будынак ужо з большай колькасцю дэталяў, калоны прысутнічаюць і іх шмат:)
11. З гэтага ракурса нагадвае пагаду:
12. Адваротны фасад. Будынак выглядае закінутым ну ці прынамсі, яго рэдка наведваюць:
13. Яшчэ адзін дом з Тупацішак, больш просты:
14. Амаль аналагічны праект побач:
15. Самы просты будынак, такіх дамкоў шмат у беларускіх вёсках і мястэчках на захадзе краіны:
16. А гэтая сядзіба вельмі шляхотна выглядае - векавыя лістоўніцы і дом з калонамі, няхай і драўлянымі:
17. На поўнач ад чыгуначнага прыпынку размяшчаецца ўласна Ніжні Павільніс (літ. Žemasis Pavilnys). Са з'яўленнем чыгункі Санкт-Пецярбург-Варшава ў гэтым раёне сяліліся чыгуначнікі. Тут захавалася некалькі дарэвалюцыйных пабудоў, кшталту гэтай:
18. Ці гэтага асабняка з вежачкай, на флюгеры якой напісана дата 1913:
19. Зрэшты, забудовы 1920-х таксама ёсць трохі. Хутчэй за ўсё, гэты драўляны домік з вежачкай як раз з таго перыяду:
20. Ну а гэты домік канчаткова страціў арыгінальны выгляд, пра перыяд пабудовы можа казаць толькі бляхай крыты дах.