Крулеўшчына. Міжваенная забудова #1

Feb 24, 2015 15:17

Фотаздымкі даслаў Кастусь Шыталь.

1. Аграгарадок Крулеўшчына знаходзіцца ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Населены пункт вырас вакол аднайменнай чыгуначнай станцыі (у 1920-я назва станцыі была перапісана на польскі манер - "Круляўшчызна", такая назва дагэтуль ужываецца ў расійскамоўных чыгуначных дакументах). Асноўны рост паселішча прыйшоўся на 20 ст., асабліва на час, калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Другой Рэчы Паспалітай. З 1921 да 1938 года насельніцтва Крулеўшчыны павялічылася з 245 да 892 чалавек. У Крулеўшчыне захавалася шмат пабудоў таго часу, частка з іх сканцэнтравана на вуліцы 1 мая, былой Чыгуначнай (польск. Kolejowa):



2. Былая вуліца Чыгуначная (польск. Kolejowa) знаходзіцца неадлёка чыгуначнай лініі. Звычайна вуліцы з такімі назвамі забудоўваліся жытлом для чыгуначнікаў і будынкамі для адміністрацыі чыгункі. Магчыма і тут у 1930-х узнік так бы мовіць невялікі чыгуначны пасёлак. Крулеўшчына на польскай мапе 1930-х і на сучасным здымку:


3. У вялікім драўляным доме з рысамі так званага "закапанскага стылю" зараз размяшчаецца ведамасны дзіцячы садок Беларускай чыгункі:


4. Падобны па стылю будынак захаваўся ў Валожыне:


5. У Свіры таксама быў вельмі падобны будынак былой гміны:


6. Як сцвярджае Кастусь Шыталь, у гэтым будынку да 1957 года знаходзілася кантора Крулеўшчынскай дыстанцыі пуці (затым яе далучылі да Варапаеўскай). Што было да вайны невядома.


7. Побач знаходзіцца больш просты жылы дом на некалькі сем'яў:

закапанскі стыль / styl narodowy, жылы дом / dom mieszkaniowy, Крулеўшчына, сучасны фотаздымак, Заходняя Беларусь, адміністрацыйны будынак / budynek admini, драўлянае дойлідства

Previous post Next post
Up