"Крэсовая" архітэктура Вільні #2: прагулка па цэнтру

Sep 17, 2014 17:35

1. Як і ў большасці сваіх падарожжаў, у Вільні для пошуку "польскіх домікаў" я кіраваўся прынцыпам "ісці куды вочы глядзяць":) Перад вамі невялічкая падборка "міжваеных" дамоў, што патрапіліся мне пад час такой прагулкі па цэнтральных раёнах Вільні.


2. Адразу пасля прыезду ў горад мы першым чынам рушылі з Наташай шукаць Вострую Браму. Напляваўшы на мапы і даведнікі, я упэўненым крокам пайшоў уверх па вул.Панеру (літ. Panerių g.), тлумачачы свой адвольны выбар тым, што горад я ведаю, бо бываў тут раней (ага, у барадатым 1998 годзе). Ясны пень, што "Вострай Брамы" мы ў тым баку не знайшлі, але пабачылі такі вось класічны жылы дом 1930-х у стылі функцыяналізма:


3. Радасці маёй не было мяжы (Наташа, праўда, трохі дулася з-за таго, што мы патрапілі не туды куды планавалі), бо такога якаснага і добразахаваўшагася абразчыка польскага функцыяналізма я даўно не бачыў.


4.Дэталі: закруглены вугал, цёмна-шэрая цэгла, характэрная агароджа балконаў.


5. Побач з домам знаходзіцца малочны завод літоўскай маркі "Žemaitijos pienas". Гэты будынак таксама мае "міжваенны" выгляд:


6. Суравы прамысловы будынак 1930-х:


7. Пару "міжваенных" будынкаў я заўважыў на прашпекце Гедыміна (лит. Gedimino prosp.). Па-першае, гэта цяперашні будынак Канстытуцыйнага Суда Літвы. Узведзены у 1931-1932 гадах як дом гандлю і рамёстваў Віленскага краю. У вайну тут знаходзіўся штаб Вермахта:


8. Па-другое, будынак цэнтральнай паліклінікі віленскага раёна Лукішкі (лит. Lukiškės). Я, праўда, не зусім упэўнены, што ён "міжваенны", бо надта ж на соварх 1960-х падобны, але ў інцярнетах пішуць, што "міжваенны". Так ці інакш, будынак вельмі цікавы:


9. Недалёка ад вакзала, як ісці на ўсход уздоўж чыгункі, мы пабачылі такі вось закінуты і занядбаны будынак (ён быў бачны яшчэ з цягніка Мінск-Вільня, таму мы сюды і пайшлі):


10. Па стылю ён вельмі падобны на пасажырскія будынкі чыгуначных станцый Другой Рэчы Паспалітай, што будаваліся ў 1920-я гады ў так званым "стылі дварковым" (палацавым):


11. Параўнайце, фота станцыі Серпц (пол. Sierpc), Мазавецкага ваяводства, 1924 года пабудовы (фота з форума skyscrapercity.com):,


12. Неабарочны фасад:


13. З апошняга. Заўважыў у Серэйкішскім парку такі вось будыначак у "дварковым/нарадовым" стылі, але падазраю, што ён пабудаваны значна раней, чым у 1920-я. Тут цяпер знаходзіцца Цэнтр народнай культуры Літвы:

чыгуначная станцыя / stacja kolejowa, закінуты, стыль дварковы / styl dworkowy, пад пагрозай знікнення, прамысловы будынак / przemysłowy budynek, бальніца / szpital, vilnius, неабарока / neobarokowy, закапанскі стыль / styl narodowy, жылы дом / dom mieszkaniowy, vilniaus apskritis, функцыяналізм, сучасны фотаздымак

Previous post Next post
Up