Вялікая Рагозніца. Касцёл Маці Божай Каралевы.

Aug 01, 2014 18:01

1. Вёска Вялікая Рагозніца знаходзіцца ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Касцёл Маці Божай Каралевы стаіць за межамі вёскі. Пабудаваны ў 1926 годзе:


Фота Змітра Бурдыкі

2. Як па мне, дык гэты будынак па духу вельмі блізкі да скандынаўскага мадэрну, а дакладней да скандынаўскага нацыянальнага рамантызму ў архітэктуры пач.ХХ ст.:


Фота Андрэя Дыбоўскага forum.globus.tut.by

3. Простыя лаканічныя формы, мясцовы будаўнічы матэрыял:


Фота Андрэя Дыбоўскага forum.globus.tut.by

4. Будынак больш нагадвае пратэстанскую кірху ў Швецыі, чым характэрныя для захада Беларусі неабарочныя і неагатычныя касцёлы:


фота Ю.Шамкаловіч www.radzima.org

5. Архітэктура гэтага касцёла, як мне здаецца, не характэрная і для польскага міжваеннага мадэрнізму - у якім нацыянальныя матывы праяўляліся трохі іншым чынам:


фота Ю.Шамкаловіч www.radzima.org

6. Магчыма, будынак праектаваў не польскі архітэктар:


фота Ю.Шамкаловіч www.radzima.org

касцёл / kościół, Вялікая Рагозніца, сучасны фотаздымак, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up