Вёска Капцёўка Гарадзенскага раёна прыцягвае турыстаў цудоўным касцёлам і прыгожым дэндрапаркам, якія на тэрыторыі Беларусі становяцца візітнымі карткамі каталікоў.
Касцёл Унебаўзяцця найсвяцейшай Панны Марыі пабудаваным ў міжваенны час 1936-1939 гадах намаганнямі ксяндза Яна Храбашча.
Пасля Другой сусветнай вайны яшчэ новы касцёл зачынылі, а праз некаторы час вырашылі выкарыстоўваць яго як зернясховішча і млын.
Толькі ў 1991 годзе пасля звароту да Гарбачова вернікі здолелі вярнуць будынак, які разбураўся.
Пакуль працавалі будаўнікі і рэстаўратары службы праходзілі ў каплічцы пабудаванай у 1990-я гады для гэтай мэты.
Свае дзверы касцёл адчыніў у 2000-м годзе.
Ад брамы да касцёла вядуць прыступкі, паабапал якіх стаяць напаміны гісторыі Іесуса пасля распяцця ў малюнках.
А каля самаго сцен касцёла, злевага боку, зроблена экспазіцыя з выбітымі малюнкамі на камне з жыцця Іесуса Хрыста да распяцця.
Справага боку размясціўся сваеасаблівы ланцужок памяці.
Усе камяні былі прывезены да касцёла па ініцыятыве ксяндза Лешака Дамагалы ці прыхажанамі касцёла, ці ім самім з старых могілак, якія раней адносіліся да прыхода.
Стаяць ланцугі надмагільных пліт, на якіх бачны толькі гады смерці і ўнізе крапатлівымі прыхажанамі выбіты назвы мясцін адкуль прывезены камяні. Самы стары помнік датуецца 1816 годам.
У касцёле на сцяне можна пабачыць і вось такую мапу парафій капцёльскага храма.
А таксама на сцяне касцёла размешчана шыльда ў гонар беларускага асветніка, матэматыка, астранома Марцiна Пачобут-Адлянiцкага (1728-1810), які нарадзiўся ў вёсцы Саломенка (адносіцца да гэтай парафіі).
У вёсцы ёсць таксама і праваслаўны прыход з царквой Успення пабудаванай у 1867 годзе па тыпавому праекту Мураўёва. Такіх будынкаў праваслаўных храмаў на Беларусі шмат і мы вырашылі гэтым разам не пад’яджаць да яго.