Originally posted by
yozas_gubka at
Стоўбцы: у пошуках "крэсовай" архітэктурыУ гэтым месяцы выбраўся нарэшце ў чарговае падарожжа ў пошуках польскай "міжваенкі" на прасторах захада Беларусі. Мэтай паездкі сталі Стоўбцы - горад на ўсходняй мяжы былой Другой Рэчы Паспалітай, вядомы перш за ўсё сваім грунтоўным станцыйным будынкам 1930-х гадоў. Я палову дня паблукаў па горадзе і знайшоў трохі больш архітэктурных аб'ектаў таго часу, пра якія і распавяду ў гэтым вялікім пасце.
На жаль, у маі надыйшоў не лепшы час для фатаграфавання нерухомасці - зеляніна буяе і захітляе сабой сцены дамоў, яскравае сонца не дае выбраць добры ракурс - так што якасць некаторых фотаздымкаў можа быць не вельмі добрай. Да того ж я нідзе не змог знайсці ў вольным доступе аэрафотаздымкаў Стоўбцаў часоў ВАВ - параўнанне такіх здымкаў з сучаснымі гуглмапамі добры інструмент для вызначэння "даваеннасці" таго ці іншага будынка - таму "міжваеннасць" стаўбцоўскіх пабудоў я вызначаў на вока. Спадзяюся, мясцовыя краязнаўцы, калі такія зазірнуць у мой блог, выправяць мяне:) Паехалі.
1. Для большасці тых хто прыязджае ў горад, Стоўбцы пачынаюцца (а для некаторых толькі ёй і абмяжоўваюцца) з чыгуначнай станцыі.
2. Станцыйны будынак, як я ўжо пісаў, пабудаваны ў 1930-я годы. Пабудаваны з размахам, як для станцыі, што не з'яўляецца вузлавой. Прычынай гэтаму пэўна была блізкасць мяжы - Стоўбцы першая буйная станцыя Польскай Рэспублікі, якую бачылі пасажыры цягнікоў, што ішлі з СССР на захад:
3. У інтарнэце можна знайсці некалькі старых здымкаў станцыйнага будынка, нядаўна стужкафрэнд
tomkad зладзіў параўнальную фотасесію станцыі, пра якую вы можаце пачытаць тут:
В ПОИСКАХ СТАРЫХ РАКУРСОВ - станция СТОЛБЦЫ. Я абмяжуюся адным старым фотаздымкам...
4. ...і спробай паўтарэння ракурса з яго:)
5. Адразу каля чыгуначнай станцыі можна заўважыць некалькі жылых двухпавярховікаў "міжваеннага" выгляду:
6. Мяркую, што гэта былі дамы для польскіх чыгуначнікаў і магчыма памежнікаў. Усяго каля станцыі я пабачыў тры дамы таго часу, збудаваных паводле двух тыповых праектаў. Вось невялікая схемка, якая патлумачыць, як размяшчаюцца гэтыя дамы адносна станцыі:
7. Дом №1 са схемы выглядае так:
8. Фасад, які выходзіць на чыгунку, мае даволі просты выгляд. Але тым не менш, захоўвае асноўныя рысы польскай "нацыянальнай" архітэктуры міжваеннага часу - высокі дах з шматлікімі комінамі і "слухавымі вокнамі", чаргаванне ваконных праёмаў рознага памеру. Незлічоная колькасць спадарожнікавых "талерак" да "стылю нарадовага" дачынення не мае:)
9. Адваротны фасад з пад'ездамі. Цікавы элемент - стужкавае асцякленне лесвічных клетак - характэрны і для савецкіх пабудоў таго часу:
10. Побач з першым домам невялікая пабудова тых жа часоў, меркавана кладоўка:
11. На яе стасе добра захаваласмя дахоўка:
12. Дом №2, пабудаваны паводле такога ж праекту, што і №1, знаходзіцца бліжэй да вул.Сацыялістычнай. На бок чыгункі выходзіць фасад з пад'ездамі:
13. Барочныя шчыты над пад'ездамі трохі ажыўляюць карціну, але "талеркі" яе забіваюць:
14. Простым фасадам будынак павёрнуты да вуліцы:
15. Каля абодвух дамоў я знайшоў рэшткі такіх бетанаваных канструкцый:
16. Побач з домам №2 са схемы канструкцыя захавалася лепей:
17. Як паведаміў мне мясцовы жыхар - гэта ўсё аскепкі былой велічы падмуркі вулічных туалетаў тыпу "сарцір", пабудаваных у той жа час, што і дамы:
18. Дом №3 са схемы, адрозніваецца ад першых двух па архітэктуры. Ён, як і №1, знаходзіцца бліжэй да чыгункі чым да вул.Сацыялістычнай:
19. Вось дом зблізку:
20. Бачна, што ў будынку ідзе, ці прайшоў рэмонт. Від з двара:
21. Ад станцыі я рушыў да гістарычнага цэнтру Стоўбцаў. Цікава, што яшчэ да Першай сусветнай станцыя з усёй чыгуначнай інфраструктурай знаходзілася на аддаленні ад горада. Што можна пабачыць на мапах Расійскай Імперыі:
22. Участак паміж горадам і станцыяй пачаў забудоўвацца ўжо ў "міжваенныя" гады. Вось польская мапа Стоўбцаў 1934 года:
23. Кварталы ўздоўж сучаснай вул.Сацыялістычнай складаюцца ў асноўным з аднапавярховых двухкватэрных дамоў непрастакутнай планіроўкі. Вось, напрыклад, першы дом такога тыпу, знаходзіцца ён па адрасе Сацыялістычная 85:
24. Выгляд з двара. Згодна з пашпартам жылога аб'екта гэты дом пабудаваны ў 1933 годзе:
25. Усяго уздоўж Сацыялістычнай вуліцы Стоўбцаў я налічыў шэсць дамоў такога тыпу. Напэўна раней тут размяшчаўся ўрадавы квартал ("урадавая калонія") для якіх-небудзь спецыялістаў. Наступны пад нумарам №65:
26. У ва ўсіх дамоў сцены, што глядзяць на паўночны ўсход, выкананы глухімі ці амаль глухімі, чым нагадваюць так званыя "брандмуры" - сцены с цэглы якія павінны былі спыняць распаўсюджанне пажару на суседнія дамы. Дом №61:
27. На ім у якасці дэкора выведзен год пабудовы:
28. Фасад:
29. Наступны дом такога тыпу пад нумарам 55 стаў нежылым - у ім зараз знаходзіцца крама:
30. Калі я казаў пра непрастакутную планіроўку, я меў на увазе такія вось гострыя куты:
31. Дом №39 па вул.Сацыялістычнай:
32. Апошнім з шэрагу непрастакутных дамоў з'яўляецца гэтая пабудова з нумарам №29 па вул Сацыялістычнай:
33. Наяўнасць двух гаспадароў з рознымі архітэктурнымі густамі не пайшла дому на карысць:
34. На цотным баку вул.Сацыялістычнай знаходзіцца больш грунтоўнае збудаванне "міжваеннага" часу, чым гэтыя касабокія дамкі:
35. Будынак нядаўна перажыў капрэмонт і паружавеў. У 2010 годзе ён выглядаў так:
фота
darriuss з паста
Столбцы 36. На маю думку, гэты будынак мог мець дачыненне да адной са шматлікіх вайсковых арганізацый, што мелі месца дыслакацыі ў памежных Стоўбцах у "міжваенны" час. Згодна з польскай вікіпедыяй у Стоўбцах у 1930-я знаходзіўся штаб паветраных сіл Войска Польскага і вайсковы аэрадром. Таксама ў межах горада знаходзіўся гарнізон батальёна Корпуса Аховы Памежжа (Batalion KOP "Stołpce"). Будынак на здымку мае рысы польскага функцыяналізма 1930-х:
37. Дваровы фасад:
38. За ружовым будынкам на перакрыжаванні вул.Сацыялістычнай і завулка Камінтэрна пачынаецца "урадавая калонія" пра якую ўжо быў пост на
kresy_arch:
Стоўбцы. Урадавая калонія..
39. З 1920-х да нашага часу ў добрым стане дайшло толькі два дамкі на 2 сям'і (тып R) з той калоніі, збудаваных падобле праекта архітэктара Зыгмунта Тарасіна (Zygmunt Tarasin):
40. Дом №36 па вул.Сацыялістычнай:
41.
41. Дом №38:
42. Цікава аформлены ўваход:
43. Іншыя дамы калоніі, што месцяцца ўздоўж сучаснага завулка Камінтэрна, моцна змянілі свой выгляд, ці увогуле былі знесены. Вось гэты домік на 2 сям'і хутчэй за ўсё "міжваенны":
44. А гэты мабыць моцна перабудаваны драўляны дом паводле праекта інжынера Ежы Мюллера, хаця я сумняюся ў гэтым:
45. Прайшоўшы па завулку Камінтэрна да вуліцы Камінтэрна (як арыгінальна) я выпадкова натыкнуўся на такую вось "адсайдынгаваную" па самае ніхачу Гімназію №1:
46. Аказалася, што будынак гімназіі (калі ён застаўся там, пад слоем пластыку) "міжваенны". Пабудаваны ў 1920-я гады паводле праекта архітэктара Валконскага. У часы Другой Рэчы Паспалітай у будынку знаходзілася “Гімназія № 923 імя Тадэўша Галоўкі” (Gimnazjum im. Tadeusza Hołówki). Вось стары фотаздымак будынка з артыкула на
kresy24.pl:
47. На месцы бюста Тадэўша Галоўкі помнік варыяцыя на тэму "што б было, калі б у Венеры Мілоскай была хаця б адна рука":
48. Ніжэй гімназіі па вуліцы Багінскага знаходзіцца яшчэ адзін "міжваенны" аб'ект - бальніца:
49. На невялікай тэрыторыі паміж вуліцамі Багінскага і Вечаркевіча знаходзяцца две пабудовы - асноўны бальнічны корпус і бытавая пабудова, дзе магчыма раней жыў доктар:
50. Па словах мясцовых жыхароў бальніца ў гэтым будынку была і пасля вайны, да апошняга часу тут змяшчалася стаматалогія, але нядаўна яна была зачынена.
51. Бальнічны будынак з некалькіх ракурсаў:
52.
53.
54. Ад бальніцы я рушыў у бок гістарычнага цэнтру горада і па дарозе напаткаў яшчэ некалькі цікавых дамкоў. Аказваецца ў Стоўбцах ёсць свой функцыяналістскі катэдж:
55. Знаходзіцца ён на вул.Танкістаў дом №31:
56. Як бачна па афарбоўцы дом падзелены паміж двума гаспадарамі, прычым адзін не вельмі рупіцца пра знешні выгляд будынка:
57. Па дарозе да цэнтру можна пабачыць такую цікавую функцыяналістскую ветаптэку.
58. Ля самай плошчы стаіць домік на якім напісана дата 1922 год. У тым, што ён міжваенны, я сумняюся - па выгляду тыповая местачковая "дарэвалюцыёнка". Дата на доме напэўна з'явілася пасля кап.рэмонту, праведзенага польскімі гарадскімі ўладамі ў адпаведным годзе:
59. З зялёным домікам можна пабачыць яшчэ адзін будынак у стылі функцыяналізма:
60. Па архітэктуры ён падобны на адзінкавую секцыю ад блакаванага дома - такія дамы будаваліся стык у стык адзін за адным з аднолькавых паўторных частак. Некалькі блакаваных домоў 1930-х захавалася ў Брэсце (глядзіце ў
гэтым пасце).
70. Цэнтр Стоўбцаў радуе сваім дзіўным драўляным кінатэатрам "Беларусь":
71. Калі ён пабудаваны я не ведаю, але гэта пэўна ўжо савецкая архітэктурная творчасць:
72. Цудоўна! Вы толькі паглядзіце на тыя контрфорсы за шапікам "Белсаюздрука":
73. У цэнтры плошчы ўзвышаецца безносы Ленін:
74. Падазраю, што жэстам ён указвае бок, адкуль прыйшлі крыўдзіцелі:
75. Ці не наведвальнікі харчэўні "Прывал рыцара" то былі? Пытанні без адказаў:) Сама харчэўня не захацела накарміць мяне гарачым і я рушыў далей. Будынак ў якім яна знаходзіцца, не гледзячы на "барочны" дэкор, падаўся мне ўсё ж такі пасляваенным, хаця я магу памыляцца:
76. Цэнтр у Стоўбцах унылы і таму я хутка рушыў назад да станцыі. Каб не паўтарацца я прайшоў па іншых вуліцах. Аказалася ў горадзе есць не толькі саветызаваныя назвы вуліц:
77. На гэтай вул.Каперніка абнаружыўся самы сапраўдны днішча-бар. Унутры заплёваныя столікі, зялёныя бутэрброды, бутэлькавае піва і разліўное "чарніла":
78. Далей на перакрыжаванні вул.Танкістаў і Сацыялістычнай я пабачыў такі падобны на "міжваенны" будынак, дзе зараз размяшчаецца "Белпошта":
79. Звонку ён канешне залеплены савецкай плітачкай, але ўнутраны двор захаваўся ў арыгінальным выглядзе:
80. Далей па сацыялістычнай знайшлося яшчэ некалькі падазроных на "міжваеннасць" дамоў. Прыкладам, гэты дом, дзе зараз знаходзіцца "Стаўбцоўскі цэнтр гігіены і эпідэмалогіі"...
81. ...падобны на тыповы адміністрацыйны "міжваенны" будынак:
82. Асабліва зацікаўлівае гэтая прыбудова ў форме вежачкі з комінам на заднім тарцэ будынка:
83. Насупраць цэнтра гігіены стаіць яшчэ адзін дом няпэўнага часу пабудовы:
84. Падобны на звычайны пасляваенны двухпавярховік, але гэты паўкруглы эркер на дваровым фасадзе унушае пэўныя апасенні ў "міжваеннасці":
85. А вось гэты дом на вуліцы Ленінскай цікавы тым, што ў ягоным пашпарце напісаны 1943-і год пабудовы:
86.
87. На гэтым хачу закончыць свой паход па Стоўбам. Да новых сустрэч:)