Аляхновічы і Вязынь: нечаканыя знаходкі

Apr 10, 2014 17:08

Знаходкі сапраўды нечаканыя, бо абодва гэтых населеных пункта мне знаёмыя вельмі даўно: Аляхновічы я сотні разоў бачыў з вакна мінскай электрычкі (і некалькі разоў хадзіў там нагамі), а ў Вязыні прайшло маё дзяцінства. Проста раней мяне "польскія домікі" не асабліва цікавілі і я не звяртаў на іх увагі, таму зараз, калі я "навостраным" вокам паглядзеў на гэтыя вёскі, то безумоўна заўважыў цікавую для мяне архітэктуру.

1. І самым вялікім адкрыццём для мяне быў будынак старой школы ў Аляхновічах:



2. Як сцвярджае сайт Аляхновіцкай сярэдняй школы, пабудова першай драўлянай школы ў вёсцы пачалася ў 1933 годзе:


3. Галоўным майстрам, што адказваў за будаўніцтва школы быў Апока - жыхар вёскі Краснае Маладзечанскага раёна. У 1934 годдзе школа была пабудаваная і яе адчынілі для вучняў. У якасці школы будынак выкарыстоўваўся і пасля 1939 года да пачатку Вялікай Айчыннай:


4. У 1942 годзе акупацыйныя ўлады размясцілі ў будынку школы вайскоўцаў.
Ёсць у мяне падазрэнне, што гэтыя рэшткі прыбіральні ціпа "сарцір", што знаходзяцца на заднім двары былой школы, зроблены ў бытнасць будынка казармамі:


5. Грунтоўнае бетонавае аснаванне:


6. Пасля вайны ў будынку зноў адчынілі школу. І знаходзілася яна тут ажно да 1973 года, калі ў Аляхновічах пабудавалі новую цагляную школу. Цяпер былы школьны будынак пераабсталяваны пад жыллё:


7. І хаця школа пабудавана ў польскім нацыянальным стылі 1930-х так званым "закапанскім" ці "дварковым", дзіўным чынам у архітэктуры будынка прасочваюцца японскія матывы:


8. Яшчэ некалькі здымкаў:


9.


10. Іншы будынак "польскіх часоў" у Аляхновічах, я бачыў даўно і часта, бо стіць ён каля чыгункі, але ўсё ніяк не было часу яго сфатаграфаць:


11. Класічны драўляны жылы дом на дзве ці больш сем'яў. Падобныя да яго ёсць на вуліцы Чырвонапартызанскай у Гродна:


12. Цяперашнія яго гаспадары капітальна ўцяплілі доміх цэглай і нейкімі шэрымі плітамі на 2-м паверсе:


13. Наконт яшчэ адной пабудовы ў Аляхновічах я сумняюся ці належыць яна да "польскіх домікаў". Вось гэты дом каля самой станцыі:


14. Справа ў тым, што амаль дакладна такі ж домік я бачыў і ў Вязыні, Вілейскага раёна.
Параўнайце, дом у Вязыні:


15. Дом у Аляхновічах:


16. Зразумела што дах у дамоў адрозны, дый уваходы знаходзяцца ў розных месцах, але аб'ём і шэраг вокнаў у будынкаў аднолькавыя. Да таго ж, мне падаецца, што ў вязынскім доме ўваходы на вулічным фасадзе былі закладзены і прароблены новыя збоку - бо вельмі там тынкоўка пад крайнімі вокнамі адрозніваецца ад астатняй.
Зноў дом у Вязыні:


17. Дом у Аляхновічах:


18. Зразумела, што дамы пабудаваныя паводле аднаго ці падобных тыповых праектаў. Проста я не ўпэўнены, што гэта польскія праекты. Справа ў тым, што ў БССР напрыканцы 1940-х і пачатку 1950-х у буйных калгасах часта будавалі вельмі падобныя тыповыя домікі для перадавікоў с/г (падазраю, што тут не абышлося без уплыва польскага досведу у плане тыповага будавання ў сельскай мясцовасці).
Вось калі б дамы такога тыпу знайшліся на тэрыторыі Усходняй Беларусі, то пытанне можна было б закрыць. Але пакуль я проста сумняюся.
Від з двара на вязынскі дом:


19. Від з дарогі на аляхновіцкі:

Аляхновічы, стыль дварковы / styl dworkowy, школа / szkoła, Вязынь, Заходняя Беларусь, асабняк / dom wolnostojący, апазнанне, закапанскі стыль / styl narodowy, жылы дом / dom mieszkaniowy, сучасны фотаздымак, драўлянае дойлідства

Previous post Next post
Up