Смаргонь. Дом для судовых служачых тып J.

Apr 08, 2014 17:05

1. Былы дом для польскіх судовых служачых тыпу J знаходзіцца ў Смаргоні на вул.Гастэла, №42. Пабудаваны ў 1924 годзе паводле праекта архітэктара Юльюша Жакоўскага (arch. dypl. Juljusz Żakowski). Кіраўніком будаўнічых работ быў інжынер-архітэктар Станіслаў Мечнікоўскі (inż. arch. Stanisław Miecznikowski).
Вулічны фасад будынка на малюнку 1925 года:


2. Чарцёж вулічнага фасада з планам памяшканняў першага паверху:


3. Сёння ў будынку размяшчаюцца Смаргонскія раённыя адзяленні МУС і КДБ:


4. Дом прыцярпеў значную перабудову: надбудаваны другі паверх над левай часткай будынку, з даху прыбраны коміны, зроблена адзелка сайтынгам:


5. Дата пабудовы ўказана над дармерам:


6. Дваровы фасад на малюнку 1925 года:


7. Чарцёж дваровага і бакавога фасадаў з планам падвала:


8. На сённяшні дзень, каб прымальна сфатаграфаваць дваровы фасад трэба апынуцца ў міліцэйскім дворыку. Від на будынак з суседняга халма псуюць дапаможныя пабудовы на тэрыторыі установы:


9. Бакавы фасад таксама немагчыма сфатаграфаваць цалкам, перашкаджае высокі плот:


10. Інтэр'ер дома на здымку 1925 года:


інтэр'ер

Previous post Next post
Up