Войстам. Касцёл Найсвяцейшай Троіцы

Nov 19, 2013 11:45

Фотаздымкі ад hiv_iv з паста Войстом

Войстам, вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, у 1920-1922 гады знаходзілася ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 года ў РП2.

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы - пабудаваны ў 1927-1939 гадах з цэглы і бутавага камення. Уяўляе сабою выцягнутае прастакутнае ў пляне збудаваньне, накрытае двухсхільным бляшаным дахам вальмай над алтарнай часткай. Унутраны аб’ём пакрывае цыліндрычнае скляпенне. Алтарная частка і хоры адкрываюцца шырокімі аркамі. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. (с) Памяць: Смаргонскі раён




касцёл / kościół, Войстам, Заходняя Беларусь, неараманскі стыль

Previous post Next post
Up