Глыбокае знаёмы для мяне горад, бываў тут не раз як самастойна, так і з эксурсіямі, але пра ўрадавую калонію, пабудаваную па праекту Юльюша Клоса я даведаўся толькі сёлета.
Калонія з шасці аднатыпных драўляных дамоў (такіх жа як у
Браславе) паўстала ў 1920-я гады, калі Глыбокае было цэнтрам Дзісенскага павету Віленскага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай.
1. Месцяцца гэтыя дамы на ўчастку паміж сучаснымі вуліцамі Вольнай і Камсамольскай. На здымку дом №25 на Камсамольскай вуліцы - адзіны, што мае больш менш аўтэнтычны выгляд (і дах крыты бляхай):
2. Вось гэтае месца на мапе:
3. На наступным здымку дамы №27, №29 па Камсамольскай:
4. Яны даволі нядрэнна захаваліся,як і аналагічныя дамы ў Браславе:
5. А вось клосаўскім дамам на вул.Вольнай пашчасціла значна менш. Напрыклад дом №20 быў жэстачайшэ абкладзены сілікатнай цэглай:
6. Суседні 22-гі дом атрымаў пашырэнне за кошт больш позняй прыбудовы:
7. Выглядае больш-менш нармальна, асабліва добра заўважны "сонечны" матыў на даху:
8. Выгляд з двара:
9. Трэці "закапанскі" домік па вул.Вольнай, які мае нумар 24, знаходзіцца ў больш занядбаным стане:
10. Але калоніяй закапанскіх домікаў Клоса нашыя з Наталляй "крэсовыя" знаходкі ў Глыбокім не закончыліся. Праўда ў дакладнай класіфікацыі наступных архітэктурных аб'ектаў мне спадрэбіцца дапамога знакамітых глыбаччан -
kabierac і
vital_rudak - бо ў "міжваеннасці" некаторых будынкаў я не ўпэўнены, а інтарнэт-крыніцы нічога пра іх не кажуць.
Першы яўны прэтындэнт на "крэсовасць" знаходзіцца зусім недалёка ад калоніі Клоса, на той жа вуліцы Вольнай дом №19.
11. Будынак вельмі падобны на драўляны дом з
калоніі Нарутовіча ў Брэсце:
12. Толькі глыбоцкі міжваенны "катэдж" адсайдынгаваны непалюдску:
13.
14. Плюс сучасныя гаспадары будынка начапілі на яго расейскі трыкалор:
15. Домік, які знаходзіцца побач з гэтым, мае таксама даволі цікавы выгляд, але я не ўпэўнены, што гэта міжваенка:
16. Наступную меркаваную "міжваенку" я прыкмеціў у цэнтры Глыбокага. Вось напрыклад - Дзіцячая музычная школа Глыбокага на вул.Леніна 2:
17. Побач з ёй жылы шматкватэрны дом. Але гэта хучтэй за ўсё пасляваенная пабудова:
18. Наступную пару падазроных на польскасць дамоў я заўважыў на вул.Камуністычнай. Па-першае, гэта Глыбоцкі ваенкамат:
19. Будынак пабудаваны ў тым жа стылі (ці вельмі падобным да яго), што і некаторыя паштовыя адзяленні і радыёстанцыі міжваеннай Польшчы:
20. Па-другое, адміністрацыйны ці жылы будынак з высокім дахам, што знаходзіцца праз дарогу ад ваенкамата :
21. На развітанне не магу не прыгадаць закапанскі домік, які мы ўбачылі на выездзе з Глыбокага ў накірунку Браслава:
Аказалася, што гэта адзін з двух будынкаў кольшняй Доследнай Станцыі Льнаводства ў Беразвеччы, што існавала тут у 1930-я гады (
спасылка на артыкул У.Скрабатуна пра станцыю).
І дарэчы, растлумачце, хлопцы, Беразвечча гэта частка Глыбокага ці не?