Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #5 (пабудовы цэнтра горада і Брэсцкай крэпасці)

Aug 28, 2013 15:51

Арыгінал Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #5 (пабудовы цэнтра горада і Брэсцкай крэпасці) аўтар yozas_gubka

Апошні пост з серыі даследванняў польскай міжваеннай архітэктурнай спадчыны Брэста.

6. Польскія пабудовы Брэстскай крэпасці
Пра польскія міжваенныя пабудовы на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці я даведаўся нядаўна з даследванняў starcom68. На падставе ягоных матэрыялаў ужо быў складзены пост у суполцы kresy_arch Здания казарм и штаба 30-го полка легкой артиллерии Войска Польского в крепости Брест-Литовск. Падчас брэсцкага падарожжа я пабачыў гэтыя казармы на уласныя вочы.

1. Казармы 30 полка легкай артылерыі (30 Poleski Pułk Artylerii Lekkiej) Войска Польскага, від з паўднёвага боку:


2. Дабрацца да іх было не так уж і лёгка. Казармы знаходзяцца ў заходняй частцы кобрынскіх умацаванняў - не самай падрыхтаванай для турыстаў зоне мемарыяльнага комплекса. Пра тое, што ты набліжаешся да польскіх пабудоў можна даведацца па дарозе забрукаванай "трылінкай":


3. Першая пабудова, што кідаецца ў вочы па дарозе да казармаў - гэта памяшканне насоснай станцыі, хутчэй за усё пабудавана разам з казармамі:


4. Казармы ж знаходзяцца недзе ў сотне метраў ад былой станцыі. Уздоўх усходняга боку будынка ідзе дарога да штаба 30-га палка:


5. Казармы, від з паўднёва-заходняга боку:


6. Казармы фасадам выходзяць на роўную адкрытую пляцоўку - былы пляц 30-га палка:


7. Уваход ў паўднёвае крыло:


8. Месца для "белага арла":


9. Цантральная частка:


10. Уваход у паўночнае крыло:


11. Казармы знаходзяцца ў вельмі занядбаным стане:


12. Паўночней ад казармаў знаходзіцца будынак штаба:


13. Ягоны фасад выходзіць на супрацьлеглы ўсходні бок, там дзе праходзіць брукаваная трылінкай дарога:


14. Арыгінальная аркада з правага боку ад ўваходу:


15. Яна ж збоку:


16. Від на штаб і казармы з бліжэйшага абарончага валу:


17. Недалёка ад казармаў захавалася некалькі складоў прыкладна таго ж часу пабудовы (цяпер там нейкае дрэваапрацоўнае прадпрыемства):


Акрамя казарм на тэрыторыі кобрынскіх умацаванняў Брэсцкай крэпасці у міжваенны час размяшчаўся цэлы ваенны гарадок: дамы для сем'яў афіцэраў і падафіцэраў (сержантаў) Войска Польскага, пошта, крамы, цырульня, абутковая майстэрня, школа-сямігодка, стадыён, тенісныя корты. Гарнізон перасякалі две вуліцы - Алея 3 Мая і вуліца Маршала Пилсудскага (крыніца В.Бешчанаў "Брэсцкая крэпасць").

18. Ваенны гарадок на аэрафотаздымку 1941 года:


19. Гэтае месца на сучасным здымку гугла:


Я не ведаю, пабудаваны гэтыя дамы ў міжваенны час ці раней. Па тых нешматлікіх фотаздымках, што можна знайсці ў інтэрнэце, цяжка вызначыць час пабудовы, але хутчэй за ўсё гэтыя дамы засталіся тут з часоў Расійскай Імперыі.

20. Фотаздымак з кнігі В.Бешчанава "Брэсцкая крэпасць" (подпіс: Жилой дом командного состава на Кобринском укреплении):


21. Фотаздымак з сайта "Брестская крепость" (подпіс: Жилые дома на Кобринском укреплении Брестской крепости. Фото 30-х гг. 20 в.)


22. Да нашага часу ад гэтай забудовы амаль нічога не засталося. У адным месцы можна пабачыць рэшткі падмуркаў дома з акрэсленым ганкам:


23. У іншым месцы (цэнтр невялікага сквера на аэрафотаздымку 1941 года) застаўся напаўразбураны помнік:


24. Паводле адной версіі, гэта помнік харцэжам (harcerzy) - чальцам польскай маладзёвай арганізацыі кшталту савецкіх піянераў ці амерыканскіх скаўтаў, які быў усталяваны тут у 1930-ыя недалёка ад школы-сямігодкі:


Некаторыя мясцовыя жыхары лічаць, што гэта разбураны часам савецкі помнік "Дзеткам цытадэлі", якія першыя сустрэлі вайну разам з бацькамі ў ваенным гарадку (артыкулы пра помнік: раз і два), яле падцвяржэння гэтай версіі няма.

25. Акрамя гэтага я пабачыў на тэрыторыі былога ваеннага гарадка бетанаваную пабудову падобную на невялікую агнявую кропку:


26. Таксама ня ведаю да якога часу яе аднесці:


7. Брэсцкая ЦЭЦ
Пра Брэсткую ЦЭЦ у мяне вельмі мала інфармацыі.

27. Я увогуле даведаўся, што яна пабудавана "за палякамі", калі пабачыў гэты надпіс:


28. З паста valery-brest-by я даведаўся, што ў 1938-м годзе на станцыю былі ўсталяваныя паравы кацёл фірмы «Бабкок-Зеленеўскі» і турбагенератар ад фірмы «Юнгстрэм». Станцыя працавала на вуглі і была асноўным вытворцам энэргіі ў Брэсце на той час. У вайну энергаабсталяванне была вывезена ў Германію а станцыя разбурана. Брэсцкую ЦЭЦ аднавілі толькі ў 1948 годзе.
То бок, тое, што мы бачым зараз - гэта цалкам пасляваенныя пабудовы:


Развіццё можна прасачыць на аэрафотаздымках.

29. На нямецкім 1941-га году тэрыторыя ЦЭЦ амаль не забудавана:


30. Да сённяшняга часу станцыя разраслася:


8. Забудова цэнтра горада
Акрамя урадавых калоній, цэнтральнай плошчы і вайсковых збудаванняў, палякамі ў 1920-я, 1930-я актыўна забудоўваўся цэнтр Брэста. Новыя дамы ўпісваліся ў існуючую забудову, што захавалася ад часоў Расійскай Імперыі, альбо будаваліся на месцы разбураных ў першую сусветную вайну дамоў.

31. Пачнем з будынкаў вуліцы Савецкай. Дом №25 па вул.Савецкай:


32. Як сцвярджае таблічка - дом 1922 году пабудовы:


33. Будынак на рагу вул.Гогаля і вул.Савецкай:


34. Забудова 1920-1930-х:


35. Крама "Алеся" на Савецкай архітэктурна вельмі падобна да функцыяналізма:


36. Масіўны жоўты дом на вул.Будзёнага праз дарогу ад былой сінагогі з якой у савецкія часы зрабілі кінатэатр:


38. Нешта падобнае да стылю нарадовага:


39. Некаторыя польскія пабудовы наўпрост капіююць двухпавярховую архітэктуру ўездных гарадоў Расійскай Імперыі:


40. Каб не таблічка я б і не падумаў што гэта "польскі домік":


41. Зрэшты некаторыя дамы - гэта і ёсць "рэнавіраваныя" (дабудаваны трэці паверх) палякамі ў 1920-я дамы Брэст-Літоўска (дом на рагу Савецкай і Дзяржынскага):


42. Цікавыя балкончыкі:


43. Дом падобны на міжваенную краму:


44. Вуглавы трохпавярховік:


45. Простая двухпавярховая скрыначка:


46. Больш позняя пабудова з прыкметамі функцыяналізму па прашпекце Машэрава. Гаражы на пярэднім плане хутчэй за ўсё таксама міжваенныя:


47. Забудова плошчы Свабоды. Дом №4:


48. Дом №8:


49. Дом №10:


50. Грунтоўны дом на Пушкінскай вуліцы:


51.


52. Паводле адной з версій будынак, дзе зараз месціцца брэсцкі тэатр, таксама узведзены "за палякамі":


53. Прынамсі, ён пачаў будавацца да 1939 года і завершаны ўжо "за саветамі":


На гэтым нашае падарожжа па міжваенным Брэсце завершана.

Увесь цыкл пастоў пра брэсцкую міжваенку выглядае так:
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #1 (вакзал і ўрадавыя калоніі)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #2 (брэсцкі функцыяналізм: пачатак)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #3 (брэсцкі функцыяналізм: заканчэнне)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #4 (забудова плошчы Леніна)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #5 (пабудовы цэнтра горада і Брэсцкай крэпасці)

крама / sklep, Заходняя Беларусь, помнік / pomnik, казармы / koszary, мапа, жылы дом / dom mieszkaniowy, Брэст, функцыяналізм, склады / hurtowni, сучасны фотаздымак, адміністрацыйны будынак / budynek admini, банк / bank, штаб / sztab, неакласіцызм, закінуты, wojsko polskie, аэрафотаздымак, бальніца / szpital, закапанскі стыль / styl narodowy, стары фотаздымак, гарнізон / garnizon

Previous post Next post
Up